Вы тут

«Вікіпедыя» — толькі трамплін


Або чаму так важна выхаваць у падлеткаў крытычнае стаўленне да любой крыніцы інфармацыі 

Медыя -- самая вялікая па колькасці студэнтаў, якія яе вывучаюць, праграма ў гімназіі горада ОскарсхамнПад­лі­ча­на, што шве­ды ва ўзрос­це ад 15 да 24 га­доў зна­хо­дзяц­ца пад уплы­вам ме­дыя ў ся­рэд­нім 7 га­дзін штодня. У Швецыі самы высокі ўзровень выкарыстання інтэрнэту ў Еўрапейскім саюзе. Як сведчаць даследаванні, у інтэрнэце 12-16-гадовыя шведы праводзяць сама меней тры гадзіны на дзень. Многія маладыя шведы з'яўляюцца актыўнымі блогерамі. І больш як 3 мільёна жыхароў гэтай краіны зарэгістраваныя ў Facebook. Гэта са­цы­яль­ная сет­ка з’яў­ля­ец­ца на дадзены момант ад­ным з са­мых важ­ных рэ­сур­саў рас­паў­сюдж­ван­ня на­він па ўсім све­це. Ка­лі б Facebook быў кра­і­най, то па коль­кас­ці "на­сель­ніц­тва", ён за­няў бы трэ­цяе мес­ца ў све­це пас­ля Кі­тая і Ін­дыі. Усё большую папулярнасць набірае і відэахостынг YouTube -- кожную хвіліну на ім выкладаецца 100 гадзін відэа. А, для прыкладу, у пошукавай сістэме Google штодня рэгіструецца 5 млрд 922 мільёна заходаў. Медыйны ландшафт у сучасным свеце пастаянна змяняецца, што патрабуе ад людзей новых уменняў і навыкаў. У Швецыі ўжо шмат га­доў па­спя­хо­ва рэа­лі­зу­ец­ца пра­гра­ма ме­ды­я­асветы: яна афі­цый­на ін­тэ­гра­ва­ная ў на­цы­я­наль­ны ву­чэб­ны план . Такім чынам, няма неабходнасці прыдумляць розныя спецкурсы і ламаць галаву, за кошт якога прадмета ўціснуць у навучальны план патрэбныя веды. Для павышэння медыяадукаванасці падыходзяць урокі геаграфіі і гісторыі, хіміі і біялогіі. У навучальнай праграме занатавана, што педагогі павінны выкарыстоўваць на ўроках як мага больш прыкладаў, блізкіх вучням. Гэта могуць быць дасягненні спартсменаў, геаграфічныя звесткі, паказчыкі ўзроўню беспрацоўя і гэтай далей. Каб абараніць дзяцей ад шкоднага ўздзеяння медыя, іх вучаць у школе адсейваць і аналізаваць медыяпаведамленні, распазнаваць маніпуляцыі, якія выкарыстоўваюцца пры стварэнні і перадачы інфармацыі рознымі СМІ, развіваюць у вучняў здольнасць знаходзіць праўдзівую і дакладную інфармацыю, назіральнасць і крытычнае мысленне. [caption id="attachment_92952" align="alignnone" width="600"]23-20 На­стаў­нік гра­ма­да­знаў­ства Оке Ніль­сан: «Га­лоў­нае — даць вуч­ням ін­стру­мен­ты, якія да­па­мо­гуць ім вы­жыць у ін­фар­ма­цый­ных джунг­лях».[/caption] Хуткая ці праўдзівая? — Мы лічым, што трэба вельмі крытычна ставіцца да ўсяго, што мы бачым і што чытаем, асабліва ў інтэрнэце. Магчыма, праз колькі гадоў ужо не будуць друкавацца ні кнігі, ні энцыклапедыі, а ўсю інфармацыю можна будзе знайсці ў сусветным сеціве, — дзеліцца сваім бачаннем сітуацыі настаўнік грамадазнаўства Оке НІЛЬСАН. — Скажам, у Швецыі калісьці выдавалася нацыянальная энцыклапедыя, якая з 2000 года стала даступная ў інтэрнэце. Цяпер яна вельмі аператыўна абнаўляецца. Але, у адрозненне ад іншых інтэрнэт-крыніц, мы ведаем, хто над ёй працуе і нясе адказнасць за праўдзівасць выкладзенай на інтэрнэт-старонках інфармацыі. Я звычайна стаўлю сваім вучням нездавальняючыя адзнакі, калі ў якасці адзінага рэсурсу інфармацыі яны выкарыстоўваюць «Вікіпедыю». Трэба сказаць, што з самага свайго заснавання ў студзені 2001 года свабодная інтэрнэт-энцыклапедыя ператварылася ў прадмет крытыкі і нападак. Прычына ў тым, што практычна кожны можа ўносіць сваю лепту ў энцыклапедычныя артыкулы. «Wіkі» ў перакладзе азначае «хуткі» — «хуткая энцыклапедыя». «Вікіпедыя» ствараецца добраахвотнікамі з усяго свету на 285 сусветных мовах. Усяго ў ёй прадстаўлена ўжо больш як 35 мільёнаў артыкулаў. Свабодная энцыклапедыя ўваходзіць у пяцёрку самых папулярных вэб-сайтаў у свеце. Існуюць тысячы старонак, напоўненых недакладнай інфармацыяй. Нават стваральнікі праекта папярэджваюць, што «Вікіпедыя не гарантуе праўдзівасці». Тым не менш мільёны людзей усё роўна чэрпаюць факты і лічбы з гэтага рэсурсу, пачынаючы з інфармацыі для школьных хатніх заданняў і заканчваючы карпаратыўнымі прэзентацыямі. [caption id="attachment_92951" align="alignnone" width="600"]23-19 Вы­клад­чык ме­дыя, жур­на­ліст Ко­ні Бла­ман­дэр дэ­ман­струе ство­ра­ны яго вуч­ня­мі ча­со­піс.[/caption] Давярай, але правярай У гімназіі горада Оскарсхамн студэнтаў вучаць, як правільна працаваць з «Вікіпедыяй» і як правяраць выкладзеную там інфармацыю. Самы актыўны ўдзел у гэтай рабоце прымаюць супрацоўнікі школьнай бібліятэкі — Анет СВОД (дарэчы, журналіст па адукацыі) і Лінда КРУНСТОЛЬ. — Знайсці інфармацыю ў інтэрнэце нескладана. Складана яе адсартаваць, — кажа Анет. — Інтэрнэт-прастора ўяўляе сабой своеасаблівую кашу, дзе можна знайсці ўсё: і сайты ўльтраправых арганізацый, і блогі, і даведачныя рэсурсы, і сур'ёзныя навуковыя работы. У вучэбных планах шведскай школы запісана, што пасля заканчэння вучобы выхаванцы павінны валодаць навыкамі пошуку і адбору інфармацыі на лічбавых платфорамах. Усе пошукі нашых вучняў распачынаюцца ў Gооglе, а значыць, яны аўтаматычна трапляюць у «Вікіпедыю». Гэты даведачны рэсурс пошукавая сістэма прапануе ім у ліку першых. Падлеткі ўпэўнены, што ў Gооglе можна знайсці ўсё, а калі яны чагосьці там не знаходзяць, значыць, гэтай інфармацыі няма нідзе ў прынцыпе. Зайшоўшы на «Вікіпедыю», непадрыхтаваны спажывец інфармацыі можа там проста захраснуць і ўжо далей нічога не шукаць. Вось чаму так важна выхаваць у падлеткаў крытычнае стаўленне да любой крыніцы інфармацыі. Педагогі прапануюць сваім вучням пры пошуку інфармацыі ў інтэрнэце адказаць на шэраг пытанняў. Хто стварыў гэту старонку? Ці можна ёй давяраць? Ці можа прадстаўленая на ёй інфармацыя адпавядаць рэчаіснасці? Перад вамі першакрыніца або перадрукаваная інфармацыя (бо пры шматразовым пераказе адной і той жа інфармацыі атрымліваецца гульня ў сапсаваны тэлефон)? Хто можа быць зацікаўлены ў гэтай інфармацыі? Ці ёсць у аўтара асабістая зацікаўленасць? Наколькі аб'ектыўная прадстаўленая інфармацыя або яна адлюстроўвае толькі адзін пункт погляду? Якая ў сайта мэтавая аўдыторыя? — Мы просім вучняў звяртаць увагу, на якія крыніцы спасылаецца сайт, і не стамляемся паўтараць: ніколі не спыняйцеся на адной крыніцы інфармацыі, шукайце пацвярджэнне, супастаўляйце, каб пераканацца, што інфармацыя адпавядае рэчаіснасці. А «Вікіпедыю» апраўдана выкарыстоўваць як трамплін для далейшага пошуку інфармацыі, але затым трэба шукаць першакрыніцы (свабодная інтэрнэт-энцыклапедыя захоўвае інфармацыю пра ўсіх аўтараў, якія ўносілі ў артыкул карэкціроўкі) і пераходзіць на іх, — падкрэслівае Крысціна. — Яны часта вартыя ўвагі. У любым выпадку гэта лепш, чым іх вольны пераказ. [caption id="attachment_92953" align="alignnone" width="600"]23-21 На ўро­ку па ме­ды­я­а­ду­ка­цыі.[/caption] Валанцёры-добраахвотнікі У Швецыі правялі даследаванне і ўстанавілі, што самымі актыўнымі аўтарамі «Вікіпедыі» з'яўляюцца маладыя мужчыны ва ўзросце да 25 гадоў, прадстаўнікі еўрапейскай расы, не жанатыя, без дзяцей, з тэхнічнай адукацыяй. А паколькі інтэрнэт-кантэнт стварае пераважна адна група ў грамадстве, то і змест прадстаўлены ў ім пераважна аднабакова. Напрыклад, адна з любімых тэм, якую любяць карэктаваць добраахвотнікі, — парніковы эфект (ён займае пяты радок па частаце ўнясення карэкціровак). Дарэчы: медыяпрофіль — вельмі папулярны ў гімназістаў напрамак навучання, хоць зусім не многія збіраюцца звязаць сваё далейшае жыцце з журналістыкай. Лічыцца, што ён дае ўсебаковае развіццё. Старшакласнікі вывучаюць законы і правілы, па якіх жывуць медыя, даведваюцца, як медыя ўплываюць на грамадства, і наадварот, самі займаюцца стварэннем медыяпрадуктаў. У гэтым ім дапамагае прафесійны журналіст, які прыйшоў працаваць у школу, Коні БЛАМАНДЭР. Задача педагогаў і журналіста-прафесіянала — навучыць маладых людзей крытычнаму ўспрыманню медыя, у тым ліку і праз стварэнне ўласных медыяпрадуктаў. — Мы вучым нашых студэнтаў нікому не давяраць і ўсё пераправяраць. Гэта самае цяжкае — навучыцца адрозніваць праўду ад хлусні. Сваю задачу бачым у тым, каб даць маладым людзям інструменты, якія дапамогуць ім выжыць у інфармацыйных джунглях, — дадаў Оке Нільсан. Надзея НІКАЛАЕВА Фота аўтара nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу Мінск — Кальмар — Оскарсхамн — Мінск IMG_6401 [caption id="attachment_93100" align="alignnone" width="600"]IMG_6376 У кабінеце медыя[/caption] [caption id="attachment_93097" align="alignnone" width="600"]6377 У кабінеце медыя[/caption] [caption id="attachment_93099" align="alignnone" width="600"]У кабінеце медыя У кабінеце медыя[/caption] [caption id="attachment_93102" align="alignnone" width="600"]На ўроку па медыяадукацыі На ўроку па медыяадукацыі[/caption]   [caption id="attachment_93103" align="alignnone" width="600"]На ўроку па медыяадукацыі На ўроку па медыяадукацыі[/caption] [caption id="attachment_93104" align="alignnone" width="600"]IMG_6453 На ўроку па медыяадукацыі[/caption]

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».