Вы тут

Ірландцы БАТЭ не перашкода


Чэмпіёны Беларусі па футболе ўнічыю згулялі ў гасцях з ірландскім «Дандолкам» і выйшлі ў трэці кваліфікацыйны раунд Лігі чэмпіёнаў.

Эмоцыі захліствалі яшчэ да стартавага свістка. Падчас гульні ў Барысаве форвард БАТЭ бадануў аднаго з сапернікаў. Хлопцы з вострава гэта без увагі не пакінулі. І калі перамагчы на футбольным полі беларусаў у іх не атрымалася (вікторыю з лікам 2:1 святкавалі нашы суайчыннікі), вырашылі пайсці кабінетным шляхам, — напісалі ліст у УЕФА аб дыскваліфікацыі Радзівонава на матч у адказ. Але футбольныя чыноўнікі вырашылі не пакідаць Віталя без гульні, што выклікала ў Ірландыі абурэнне. «Фанаты «Дандолка» арганізуюць Радзівонаву гарачы прыём!» — казалі адны. «Наша перамога стане яшчэ больш салодкай, калі яны будуць у поўным складзе», — чулася ад іншых. Але ўсе падобныя заявы, як здалося, прайшлі міма беларускай каманды. На полі барысаўчане дзейнічалі карэктна, на правакацыі не адказвалі.

Паўторны матч атрымаўся вельмі складаным. Запоўненыя трыбуны «Арыэл Парка» гналі сваіх наперад, але БАТЭ быў проста мацней. Жадання ў «Дандолка» шмат, але на ім адным далёка не праедзеш. Барысаўчане паўсталі больш разнастайнай, цікавай камандай. І хоць не забілі, атакавалі вастрэй за саперніка. Але і варатару Сяргею Чэрніку таксама прыйшлося папрацаваць. У адным эпізодзе ён пацягнуў мяч, які мог стаць пераломным у супрацьстаянні, калі б трапіў у вароты. БАТЭ рушыць далей.

— Мы павінны прызнаць, што сапернік быў лепшы за нас, — сказаў пасля сустрэчы расчараваны Стывен Кені, галоўны трэнер «Дандолка». — У нас наогул нічога не атрымалася. БАТЭ заслужана прайшоў далей.

У наступным раўндзе барысаўчане згуляюць з «Відэатонам», чэмпіёнам Венгрыі. У свой час гэты клуб, заснаваны ў 1941-м годзе, удзельнічаў нават у фінале Кубка УЕФА. «Відэатон» двойчы станавіўся чэмпіёнам сваёй краіны. На яго рахунку адна перамога ў розыгрышы Кубка Венгрыі.

Тарас ШЧЫРЫ

taras@zviazda.by

Як гулялі астатнія? Вынікі паўторных матчаў 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў. «Дзіла» (Грузія) — «Партызан» (Сербія) — 0:2 (першы матч — 0:1), «Пюнік» (Арменія) — «Мёльдэ» (Нарвегія) — 1:0 (0:5), «Мілсамі» (Малдова) — «Лудагорац» (Балгарыя) — 2:1 (1:0), ХІК (Фінляндыя) — «Вентспілс» (Латвія) — 1:0 (3:1), «Макабі» (Ізраіль) — «Хіберніанс» (Мальта) — 5:1 (1:2), «Вардар» (Македонія) — АПАЭЛ (Кіпр) — 1:1 (0:0), «Лінкальн» (Гібралтар) — «Мідт'юланд» (Данія) — 0:2 (0:1), «Жальгірыс» (Літва) — «Мальмё» (Швецыя) — 0:1, «Крузэйдэрс» (Паўночная Ірландыя) — «Шкендэрбеу» (Албанія) — 3:2 (1:4), «Астана» (Казахстан) — «Марыбор» (Славенія) — 3:1 (0:1), «Фола» (Люксембург) — «Дынама» (Харватыя) — 0:3 (1:1), «Сцяўа» (Румынія) — «Трэнчын» (Славакія) — 2:3 (2:0), «Відэатон» (Венгрыя) — «Н'ю Сэйнтс» (Уэльс) — 1:1 (1:0). «Рудар» (Чарнагорыя) — «Карабах» (Азербайджан) — 0:1 (0:0), «Лех» (Польшча) — «Сараева» (Боснія і Герцагавіна) — 1:0 (2:0), «Ст'ярнан» (Ісландыя) — «Сэлцік» (Шатландыя) — 1:4 (0:2).

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.