Вы тут

Даўгабудамі займацца не выгадна


Сума штрафаў такіх гора-забудоўшчыкаў складае каля 19 млрд рублёў.

У апошнюю дэкаду ліпеня ў Мінску будзе ўведзена ў эксплуатацыю 6 з 14 дамоў са звышнарматыўнымі тэрмінамі будаўніцтва, паведаміў на пасяджэнні Мінгарвыканкама намеснік старшыні гарвыканкама Віктар Лапцеў.

Асобна ён адзначыў, што цяпер у сталіцы даўгабудаў практычна не існуе, бо зрыў тэрмінаў будаўніцтва складае літаральна адзін-два месяцы. Напрыклад, гэтыя шэсць дамоў павінны былі завяршыць у чэрвені. В. Лапцеў паведаміў, што, каб пазбегнуць з'яўлення ў горадзе новых дамоў са звышнарматыўнымі тэрмінамі будаўніцтва, нядобрасумленныя забудоўшчыкі прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці. Таксама прымаюцца захады па канфіскацыі зямельных участкаў, засваенне якіх заказчык не распачаў. З парушальнікамі горад змагаецца і праз сістэму штрафаў. Толькі летась і за першую палову 2015 года ў бюджэт паступіла каля 19 млрд рублёў штрафаў, якія выплацілі нядобрасумленныя забудоўшчыкі.

Паводле інфармацыі спецыяліста, арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці ў студзені-чэрвені ў сталіцы ўведзена ў эксплуатацыю 554,3 тысячы квадратных метраў жылля. Для гараджан, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, уведзена 173,7 тысячы квадратных метраў, або 31,3% ад агульнага аб'ёму жылля.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.