Вы тут

За мухай з абухам?


Да верасня тэлевізійная гульня «Размаўляем па-беларуску» ў адпачынку разам са стваральнікамі. Але ж паўторы папулярнай праграмы — у эфіры. І стваральнікі паклапаціліся пра тых, хто не збіраецца прыпыняцца ў вывучэнні беларускай мовы і падрыхтавалі арыгінальныя версіі друкаваных выпускаў. Ці ведалі вы, што азначае:

За камаром не ганяйся з тапаром. Гэты фразеалагізм ужываецца ў тых выпадках, калі мы выкарыстоўваем для вырашэння праблемы занадта моцныя сродкі, а ў выніку атрымліваецца, як у паэме Коласа: «Забілі зайца, не забілі, але ж, брат, гуку нарабілі». Не бяры мушкета, каб забіць матылька — могуць параіць англічане. Французы і немцы, як і нашыя ўсходнія суседзі, у сваіх прымаўках страляюць па вераб'ях. А мы — беларусы — не надта ахвочыя смаліць з гарматы, мы маем свае, не менш вобразныя, прыказкі: за камаром не ганяйся з тапаром; за мухай не ганяйся з абухам. І сапраўды: забіць не заб'еш, а толькі шкоды лішняе наробіш.

Беларуская хата — мадэль сусвету. Для нашых прашчураў, якія мелі сваю ўласную філасофію жылля, будаўніцтва яго адпавядала мадэлі сусвету. Жылая прастора хаты — зямны свет, гарышча — нябёсы. У гэтай структуры ролю самой зямлі, урадлівай глебы выконвала падлога. Таму так распаўсюджана было ў беларусаў абрадавае пасыпанне яе збожжам. Напрыклад, раніцай Новага года спраўляўся абрад засявання: людзі хадзілі па вёсцы з торбай, напоўненай зернем, заходзілі ў хаты і, павітаўшы гаспадароў, імітавалі сяўбу, пасыпаючы падлогу жытам і ячменем, каб яны сёлета добра ўрадзілі. І на вяселлі пасыпалі збожжам падлогу, каб дом ведаў багацце, дабрабыт. Столь у хаце — неба. Менавіта да столі на Каляды — старажытнае свята павароту сонца на лета — падвешваўся саламяны «павук», які сімвалізаваў нябеснае свяціла. Але пра яго падрабязней — наступны раз.

Для тых, хто разважае пра свой удзел у тэлепраграме, нагадаем: каб стаць удзельнікамі, неабходна зайсці на сайт httр://tvrgоmеl.bу або httр://3bеlаrus.bу і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Паўторы выпускаў тэлевіктарыны — у эфіры «Беларусь 3» кожную суботу ў 11.10—11.25.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

astashkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».