Вы тут

Пікселі і смайлікі з Галівуда


Кінакампанія Sony Pіctures актыўна асвойвае рэаліі інтэрнэту. У найбліжэйшыя выхадныя і на будучым тыдні ў кінатэатрах вас чакае фільм «Пікселі».

У фантастычнай камедыі рэжысёра Крыса Каламбуса аснову сюжэту складае барацьба з персанажамі камп'ютарных гульняў 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Змагацца з прышэльцамі заклікана каманда былых геймераў, сярод якіх прэзідэнт ЗША, былы спецназавец і яго жонка, вучоны, карлік-зэк, зануда-параноік, што верыць у тэорыю сусветнай змовы, а дапамагаць новаспечаным героям будзе вучоная фея... Калі вы з'яўляецеся аматарам і хочаце ацаніць новыя ролі «зоркі» «Гульні прастолаў» Пітэра Дінклэйджа і вядомага коміка, музыканта, акцёра Адама Сэндлера, то плануйце паход у кінатэатр.

Дарэчы, кінакампанія Sony Pіctures прыступіла да работы над поўнаметражным мультфільмам пра смайлікі. За права зняць яго змагаліся тры галівудскія кінавытворцы: Warner Bros., Paramount Pіctures и Sony Pіctures. Рэжысёрам новага праекта будзе амерыканец Энтані Леанідас, а сцэнарый будучага мультфільма піша Эрык Зігел. Таму глядзіце «Пікселі» і чакайце новую прэм'еру.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».