Вы тут

«Беларусь 24» пашырае прастору вяшчання


Белтэлерадыёкампанія працягвае актыўную працу па павелічэнні інфармацыйнай прысутнасці ў свеце айчыннага міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала «Беларусь 24». У прыватнасці, асаблівыя намаганні накіраваны на пашырэнне геаграфіі вяшчання ў Расіі і Казахстане.

З 1 мая 2015 года тэлеканал «Беларусь 24» рэтранслюецца ў сетках найбуйнейшага расійскага аператара электрасувязі «Растэлекам». У рамках гэтага сэрвісу пад брэндам «Анлайм» канал даступны ў Маскве, а таксама на тэрыторыі Цэнтральнай, Паўднёвай, Прыволжскай, Уральскай, Сібірскай і Далёкаўсходняй акруг у зоне пакрыцця спадарожніка АBS-2, які забяспечвае сігнал высокай якасці і надзейнасць трансляцыі.

Акрамя таго, дадаткова спадарожнікавы тэлеканал «Беларусь 24» транслюецца ў сетках групы кампаній «АКАДО» ў Маскве (аkаdо.ru, пакет «Мікс»), Санкт-Пецярбургу (аkаdо-nеvа.ru, пакет «Мікс») і Екацярынбургу (аkаdо -urаl.ru, пакет «Міжнародны»), аўдыторыя якога складае больш за 500 000 хатніх гаспадарак.

Такім чынам, сёлета за 6 месяцаў аўдыторыя гледачоў тэлеканала «Беларусь 24» у Расіі павялічылася больш чым на 1 200 000 абанентаў.

Актыўная работа праводзіцца і па пашырэнні вяшчання ў Казахстане. Так, па стане на 1 ліпеня гэтага года заключаны дагавор з кампаніяй ТАА «Еurаsіа Mеdіа Dіstrіbutіоn», якая займаецца дыстрыбуцыяй больш за 50 тэлеканалаў на тэрыторыі Рэспублікі Казахстан і працуе з 95 кабельнымі аператарамі з агульнай абаненцкай базай больш як 300 000 хатніх гаспадарак. Таксама вядуцца перамовы на вяшчанне тэлеканала «Беларусь 24» у сетках найбуйнейшага аператара Казахстана — кампаніі «Алма-ТВ».

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.