Вы тут

Гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Стаяць на месцы — гэта не ваш выбар, а прасоўванне наперад поўнае нечаканых момантаў. Калі вы нешта запланавалі, то не варта ад гэтага адмаўляцца, спасылаючыся на абсалютную няяснасць будучыні. І нягледзячы на тое, што ў найбліжэйшы час вас чакаюць выпрабаванні, давядзецца пераадолець супраціў іншых людзей і адстаяць сваю пазіцыю — вы ўсё адно будзеце на вышыні, усе козыры ў вашых руках. Галоўны памочнік — ваш розум; не паддавайцеся эмоцыям і парывам пачуццяў, прытрымлівайцеся таго, што падказвае логіка і цвярозы розум.

ЦЯЛЕЦ. Рыхтуйцеся да актыўнай дзейнасці, звязанай з перасоўваннямі. На жаль, вы рызыкуеце праявіць няўважлівасць у справах, дазволіць выпадку вырашаць сітуацыю, але на дадзеным этапе такі падыход сябе не апраўдае. Нежаданне займацца канкрэтнымі справамі ў выніку прывядзе да таго, што ваша становішча зробіцца больш хісткім, выйдзе з раўнавагі і пачне негатыўна ўплываць на жыццё. Асабліва гэта тычыцца матэрыяльнай сферы. Хочаце вы таго ці не, урэшце давядзецца ўзяцца за галаву.

БЛІЗНЯТЫ. Можа здацца, што ваша жыццё працякае горш, чым у астатніх, што ў ім пачалася чорная паласа. На самой справе вы знаходзіцеся на нейкім піку ці, дакладней сказаць, у яміне — гэта пераломны момант, з якога пачынаецца ўздым угору. А перад світаннем ноч самая цёмная. На гэтым этапе неабходна звесці дзейнасць да мінімуму: не прымаць важных рашэнняў і наогул нічога не рабіць без крайняй неабходнасці. Гэта дазволіць пазбегнуць шматлікіх негатыўных момантаў да таго, як лёс стане да вас больш добразычлівым.

РАК. Перад вамі адкрываюцца перспектывы, але рызыкуеце стаць ахвярай уласных ідэй. Ад вас патрабуюцца канкрэтныя дзеянні, але вы не ў стане выбраць для сябе шлях, вызначыцца з мэтай, якую жадаеце дасягнуць. Знаходжанне ў становішчы летуценніка карыснае, але толькі ў тых выпадках, калі гэты стан не зацягваецца на няпэўны тэрмін. Перад вамі адкрываюцца перспектывы матэрыяльнага кшталту. Рэалізаваць іх, а таксама выбраць для сябе шлях і спосаб дзеянняў вам дапаможа іншы чалавек, даверцеся яму і старайцеся не дзейнічаць у адзіночку.

ЛЕЎ. На эмацыйным фоне поўны штыль. Час падыходзіць для разважанняў, можна заняцца самапазнаннем і проста адпачываць. А вось для творчасці або рамантычных прыгод пачатак тыдня абсалютна не падыходзіць. Другая яго палова вызначаецца актывацыяй вашых імкненняў да зносін, а заадно і жаданнем пакамандаваць іншымі людзьмі. Калі ў першай яго палове вы дасягнулі ўнутранага азарэння, то цяпер самы час яго рэалізоўваць, прычым усё можна рабіць і чужымі рукамі. Ваша задача — задаваць рытм і дзяліцца ідэямі.

ДЗЕВА. Актыўная дзейнасць мінулага тыдня магла трохі пагоршыць ваша самаадчуванне або папросту стаміць. Таму лёс дае невялікую перадышку, каб прыйсці ў сябе. Гэты час неабходна выкарыстоўваць з толкам, а дакладней, змяніць дзейнасць з актыўнай працы на творчасць і навуку. Займіцеся вывучэннем новых сфер дзейнасці, самапазнаннем або філасофіяй. Гэта дазволіць выйсці на новы ўзровень і стаць майстрам у сваёй справе. Дэманстрацыя вашых уменняў запланавана на канец тыдня.

ШАЛІ. Вы знаходзіцеся ў вельмі стабільным і ўраўнаважаным матэрыяльным становішчы, праўда, яно можа трохі пахіснуцца. У сярэдзіне тыдня вас чакае рамантычная сустрэча, быць можа, нават новае каханне. Яна адцягне вас ад матэрыяльных спраў і тым самым можа трохі падпсаваць фінансавы бок жыцця. Магчыма, гэтая прыгода вартая таго. Трэба ўлічваць, што цяпер любыя нягоды вы зможаце пераадольваць удваіх, праўда, гэта датычыцца толькі тых, хто мае намер на сур'ёзныя і працяглыя адносіны. А мімалётныя раманы адаб'юцца на вашым кашальку толькі негатыўна, не пакінуўшы нічога ўзамен.

СКАРПІЁН. Тыдзень звязаны з эмацыйнымі дасягненнямі. З самага яго пачатку вас чакаюць рамантычныя прыгоды, калі вы не збочыце са станоўчага на негатыўны бок эмоцый. Сярэдзіна і ўся другая палова тыдня дазволяць вам абзавесціся доўгачаканым партнёрам па жыцці, стабілізаваць свае адносіны, заклаўшы тым самым аснову для далейшых працяглых адносін, якія могуць перарасці ў паўнавартаснае сямейнае жыццё.

СТРАЛЕЦ. Вы пачынаеце падарожжа па новым шляху, які невядома куды прывядзе. Гэтая няяснасць можа палохаць, але не можа спыніць. У пачатку тыдня трэба будзе абзавесціся партнёрам у справах і вызначыць кірунак шляху, якога будзеце прытрымлівацца ўвесь наступны тыдзень, а можа, і больш. Трэба будзе ўнесці змены ў сваё жыццё, адмовіцца ад часткі мінулага, каб вызваліць месца для новага. На нейкім этапе можа здацца, што дзеянні бессэнсоўныя і ўсе дасягненні ў рэальнасці нічога вам не прыносяць. Гэта працягнецца да той пары, пакуль вы не дасягнеце пераломнага моманту.

КАЗЯРОГ. У вас з'явіцца кароткая перадышка паміж актыўнымі дзеяннямі і шэрагам цяжкасцяў, якія вы актыўна пераадольвалі ў нядаўнім мінулым і якія яшчэ трэба будзе пераадолець у канцы тыдня. Выкарыстоўвайце гэты час, каб адпачыць і набрацца сіл, але старайцеся не рабіць ніякіх актыўных дзеянняў. Паколькі параўнальна спакойны час хутка скончыцца, а падзеі, якія адбываюцца, выведуць вас з раўнавагі, і зноў давядзецца адстойваць месца пад сонцам.

ВАДАЛЕЙ. Ваша жыццё знаходзіцца ў стабільнасці і гармоніі. Нельга сказаць, каб літаральна ўсё вас цешыла, бо ў эмацыйнай сферы назіраецца нейкі застой. Але гэта не з'яўляецца негатыўным аспектам, наадварот — гэта перыяд асэнсавання і адпачынку ад запалу і жаданняў. Тыдзень дазволіць вырвацца з чарады спраў, мараў і памкненняў і папросту адпачыць, знаходзячыся ва ўтульнай і камфортнай атмасферы. Праўда, працягнецца гэта не так доўга, як таго хацелася б. У канцы тыдня зноў чакаюцца актыўныя дзеянні і перамяшчэнні.

РЫБЫ. Хоць у фінансавых справах і назіраецца стабільнасць, супакою гэта вам не дае. Працягнеце рабіць спробы змяніць сітуацыю, чарговы раз дасягнуць вяршынь, але акрамя стомы гэта нічога не прынясе. На працягу тыдня, а то і нават двух, ваша жыццё будзе знаходзіцца ў нейкай замкнёнай раўнавазе, дзе калі нешта і здзяйсняецца, то ў хуткім часе ўсё роўна вяртаецца на кругі свае. І таму любая дзейнасць у выніку ні да якіх сур'ёзных вынікаў не прыводзіць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.