Вы тут

Узнагарода без авансаў і падтэкстаў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў ордэн Дружбы народаў прэм'ер-міністру Азербайджана Артуру Таір аглы Расі-задэ. Высокай узнагароды дзяржаўны дзеяч удастоены за значны асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне гандлёва-эканамічных і гуманітарных сувязяў паміж Беларуссю і Азербайджанам.

«Ёсць нейкі палітычны падтэкст у такіх узнагародах, ёсць і авансы, і іншае. Але што датычыцца вас, тут няма ніякіх авансаў, няма ніякіх палітычных падтэкстаў. Таму што вы столькі зрабілі для нашых адносін, колькі, мабыць, ніводзін грамадзянін Азербайджана», — сказаў беларускі лідар, звяртаючыся да Артура Таір аглы Расі-задэ.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў яго склаліся дружалюбныя адносіны з кіраўніцтвам Азербайджана. «Я магу па пальцах адной рукі пералічыць такія адносіны з іншымі кіраўнікамі дзяржаў», — адзначыў Прэзідэнт Беларусі. Паводле яго слоў, значны ўклад у дасягненне такога ўзроўню ўзаемаразумення ўнёс Артур Таір аглы Расі-задэ. Прэзідэнт Беларусі выказаў перакананасць, што прэм'ер-міністр Азербайджана з удзячнасцю прыме высокую ўзнагароду і заўсёды будзе ёю ганарыцца.

У сваю чаргу, Артур Таір аглы Расі-задэ падкрэсліў, што ў Азербайджане ганарацца існуючымі з Беларуссю адносінамі. «Азербайджанскі народ заўсёды з пачуццем вялікай любові ставіўся і ставіцца да Беларусі, — сказаў ён. — Мы прыкладзём усе намаганні для таго, каб тая база, якая створана, дружалюбныя, брацкія адносіны паміж нашымі краінамі і народамі развіваліся».

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся магчымасці стварэння новых сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці ў Азербайджане беларускай тэхнікі, цэнтраў па яе абслугоўванню і іншыя перспектыўныя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.