Вы тут

Паўцарства за ката!


Паводле статыстыкі, коткі — самыя папулярныя ў свеце свойскія жывёлы. У залежнасці ад іх рэдкасці і чысціні пароды кацяня можа абысціся будучаму гаспадару ад «бясплатна, толькі вазьміце» да «дарагая, за гэтыя грошы мы маглі набыць дом!» Прапануем вашай увазе спіс катоў, для знаёмства з цаной якіх трэба мець асабліва моцныя нервы.

перс

Персы. Каштуюць ад 500 да 5500 долараў. Адна з найстарэйшых у свеце парод і, нягледзячы на даволі складаныя правілы догляду, адна з самых папулярных. Як ні дзіўна, але адначасова персы — адны з самых дарагіх: за элітнае кацяня заводчыкі могуць запатрабаваць да 5-6 тысяч долараў!

бенгал

Бенгальскія. Ацэньваюцца ад 1000 да 5000 долараў. Вельмі прыгожыя — гібрыд дзвюх парод: дамашняй і азіяцкай леапардавай. Першая бенгальская кошка была прадстаўлена грамадскасці толькі ў 1987 годзе. Дарэчы, як зазначаюць спецыялісты, у звычайную сям'ю лепш набываць кацяня мінімум чацвёртага пакалення, якое ўжо страціла нораў і звычкі дзікага драпежніка і набыло мяккі характар.

аллерка

Алеркі (гіпаалергенныя кошкі). Абыходзяцца прыкладна ў 6000 долараў. Незлічоная колькасць людзей хацелі б завесці жывёлу, але вымушаны адмовіцца ад сваёй мары з-за алергіі на поўсць. Фелінолагі шмат гадоў спрабавалі вывесці бяспечную ў гэтым сэнсе пароду, і ў выніку мноства генных даследаванняў з'явіліся алеркі. Хоць адназначна навукоўцы дагэтуль не бяруцца сцвярджаць, што алергічны ген у гэтай пародзе абясшкоджаны, алеркі ўваходзяць у топ-5 найдаражэйшых катоў у свеце.

саванна

Савана. Могуць каштаваць ад 15 да 50 тысяч долараў. Лічыцца самай вялікай (у сэнсе памераў і вагі: дарослы кот вырастае да паўметра і вагі ў 15 кг) і самай дарагой у свеце пародай. Стваральнікі гібрыда звычайнай кошкі і афрыканскага сервала хацелі вынішчыць небяспечную моду на ўтрыманне ў багатых дамах гепардаў і леапардаў. Атрымаліся каты «дзікага» выгляду, але надзвычай разумныя і верныя гаспадару, бы сабакі.

Life Style Pets Inc

Ашэра. Ацэньваюцца ад 15 да 100 тысяч долараў. Гібрыд афрыканскага сервала, бенгальскай і дамашняй кошкі, як запэўнівалі стваральнікі пароды, адрозніваецца кемлівасцю і дзікім тэмпераментам. Зрэшты, пасля праверкі ДНК высветлілася, што ўсе нібыта ашэры — насамрэч кошкі пароды савана. Што не перашкаджае заводчыкам прадаваць кацянят неіснуючай пароды па касмічных цэнах.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.