Вы тут

Заробак... у «БелАЗах»


25-25

Жыхары Гвінеі штодзень трымаюць у руках часцінку Беларусі.

На банкноце наміналам 1000 франкаў гэтай краіны намаляваны айчынны кар'ерны самазвал «БелАЗ».

Гвінея валодае найбуйнейшымі ў свеце (каля 2/3 ад сусветных) запасамі баксітаў — сыравіны, з якой дабываюць алюміній. Пры распрацоўцы пакладаў баксітаў выкарыстоўваюцца нашы аўтамабілі-гіганты. БелАЗ пастаўляе самазвалы ў Гвінею больш як 40 гадоў. Ці многа можна купіць на «адзін «БелАЗ»? Тысяча гвінейскіх франкаў раўняецца прыкладна дзвюм тысячам беларускіх рублёў. Гвінейцы ў сярэднім зарабляюць каля 4 папяровых «БелАЗаў» за гадзіну працы.

Тэхніка беларускай вытворчасці і раней трапляла на банкноты іншых дзяржаў. Напрыклад, на в'етнамскай купюры наміналам 200 донгаў намаляваны трактар «Беларус». Праўда, цяпер яна ўжо выйшла з абарачэння.

Увогуле ж, краіны Афрыкі заўсёды вылучаліся любоўю да тэхнікі з тэрыторыі былога Савецкага Саюза. Так, напрыклад, славуты аўтамат Калашнікава ў розных варыяцыях сустракаецца на гербах Зімбабве, Мазамбіка, Усходняга Тымора, а раней ён быў адным з элементаў герба Буркіна-Фасо.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ. lyskavets@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.