Вы тут

Я не магу на вас забыцца


Песня «Я не магу на вас забыцца» валодае чароўнай сілай. Яна нязмушана вяртае нас у край маленства, пераносіць праз час, выклікаючы настальгічныя перажыванні. Настальгія — гэта туга па радзіме (а не па часе!), гэта духоўнае прыцягненне да родных мясцін, да таго наваколля, дзе ўсё асвечана прасветла-чыстымі дзіцячымі пачуццямі і знітавана імі.

25-15

Паэт і кампазітар — слынныя сыны нашай краіны. Яны ўславілі яе хараство, гераічныя справы. У творчасці Петруся Броўкі і Ігара Лучанка арганічна паядналіся мяккі лірызм і выразная публіцыстычнасць, пяшчотная замілаванасць і грамадзянска-патрыятычная мужнасць. Але на якіх бы мастацкіх вяршынях не знаходзіліся творцы, у іх душах заўсёды жыве-красуецца любоў да роднай зямлі.

І гэтая любоў узаемная. Родная прастора надзяляе сваіх улюбёнцаў магутным дарам — памнажаць яе красу і сілу — і натхняе іх на стваральныя дзеянні. Прыродная наканаванасць разнастайна выявілася ў творчасці Петруся Броўкі і Ігара Лучанка — і гучыць набатным заклікам да сучаснікаў, мудрым наказам да нашчадкаў, пачуццёва загартаванай споведдзю перад усім краем. Песня «Я не магу на вас забыцца» — прыклад таму.

Падрыхтаваў Міхась ШАВЫРКІН.

Верш Петруся Броўкі          Музыка Ігара Лучанка

Я не магу на вас забыцца,

Вы ўсё са мной, як нават сплю.

Вы мне скажыце, вы скажыце,

Чаму я гэтак вас люблю?

Бярозу тую — мнагаплачку,

Што ля бацькоўскага двара,

І тую рэчачку Вушачку,

Якой далёка да Дняпра...

І тую ўтульную мясцінку,

Дзе мы пілі кляновы сок,

І тую вузкую сцяжынку,

Што быццам жоўты паясок...

Я не магу на вас забыцца,

Вы ўсё са мной, як нават сплю.

Вы мне скажыце, вы скажыце,

Чаму я гэтак вас люблю?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».