Вы тут

Рэарганізуюць да празрыстасці


На новую сістэму работы плануецца перавесці жыллёва-камунальную гаспадарку Мінска. Паводле слоў першага намесніка старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава адбыцца гэта павінна да канца 2015 года.

Намеснік старшыні адзначыў, што прыярытэтным напрамкам работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі горада ў першым паўгоддзі было правядзенне мерапрыемстваў па рэфармаванні структуры ЖКГ у рамках пілотнага праекта на базе Партызанскага і Першамайскага раёнаў сталіцы.

Гэты эксперымент пачаўся яшчэ 1 сакавіка сёлета. Адно з асноўных новаўвядзенняў — раздзяленне функцый службаў заказчыка і выканаўцы. Службамі заказчыка выступілі камунальныя ўнітарныя прадпрыемствы «ЖКГ Партызанскага раёна Мінска» і «ЖКГ Першамайскага раёна Мінска». З пачаткам эксперымента яны займаліся правядзеннем таргоў і арганізацыяй работ па выкананні тэхнічнага абслугоўвання жыллёвага фонду, капітальным і бягучым рамонце, прыборцы тэрыторыі, абслугоўванні ліфтаў, а таксама работамі са зваротамі грамадзян. Функцыі службы выканаўцаў усклалі на жыллёва-эксплуатацыйныя ўчасткі, якія падпарадкоўваюцца адміністрацыям раёнаў горада. У выніку рэформы ЖЭУ сталі гасразліковымі прадпрыемствамі, што адрознівае іх ад сённяшніх ЖЭСаў.

«Першыя станоўчыя вынікі сведчаць аб правільнасці прынятага рашэння. Лічу, што да канца года на новую сістэму працы неабходна перайсці ўсім раёнам горада», — сказаў Уладзімір Кухараў.

Галоўнымі вынікамі рэарганізацыі сістэмы ЖКГ сталіцы павінны стаць яснасць і празрыстасць налічэння аплаты за паслугі, зніжэнне сабекошту тэхнічнага абслугоўвання жыллёвага фонду, стварэнне гасразліковых прадпрыемстваў, якія зацікаўлены ў канчатковым выніку работ, дакладнае размежаванне функцый прадпрыемстваў і рабочых, якія аказваюць жыллёва-камунальныя паслугі.

Ілья КРЫЖЭВІЧ. kryzhevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.