Вы тут

Як прымалася Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнiтэце Беларусi


Галоўная баталiя.

Безимени-1

27 лiпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР пасля працяглага абмеркавання кожнага артыкула, фармулёўкi, нават радка прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнiтэце Беларускай ССР. Роўна 25 гадоў таму быў зроблены адзiн з першых крокаў да набыцця рэальнай незалежнасцi краiны.
З гэтай нагоды сёння мы друкуем урывак з кнiгi ўспамiнаў Мiкалая Дземянцея «Урокi жыцця», якая выйшла ў свет у 2005-м. Мiкалай Iванавiч у 1989-1990 гадах — Старшыня Прэзiдыума Вярхоўнага Савета, намеснiк Старшынi Вярхоўнага Савета СССР, член Савета Федэрацыi СССР. Вiдавочца i непасрэдны ўдзельнiк тых падзей.
Усамым пачатку 1990 года ў рэспублiцы пачалася чарговая выбарчая кампанiя — выбары ў Вярхоўны Савет Беларускай ССР. Удзельнiчаць у ёй давялося i мне. Жыхары Ушаччыны, дзе я ў свой час працаваў першым сакратаром райкама партыi, вылучылi мяне кандыдатам у дэпутаты ў вышэйшы орган заканадаўчай улады краiны па сваёй выбарчай акрузе. Не ўдаючыся ў перыпетыi перадвыбарнага марафону, скажу, што барацьба за дэпутацкае крэсла ў Авальнай зале была вельмi жорсткай, бескампрамiснай i багатай на драматычныя моманты. На 360 мандатаў прэтэндавала больш як паўтары тысячы кандыдатаў. Напярэдаднi першага тура выбараў па сталiцы i iншых гарадах рэспублiкi нават папаўзлi чуткi нiбыта рыхтуюцца пагромы, хулiганскiя дзеяннi, масавыя змовы, звяржэнне дзейных улад. Аднак запалохваннi i адкрытыя пагрозы, якiя зыходзiлi ад нашых працiўнiкаў у адрас кампартыi, камунiстаў i тых, хто аддасць за iх галасы на выбарах, не паралiзавалi волi выбаршчыкаў: многiя кiраўнiкi рэспублiканскiх i мясцовых органаў улады былi выбраны ўжо ў першым туры выбараў, хоць сама выбарчая кампанiя закончылася толькi ў маi.
У лiку iх быў i я.
Першая сесiя новага складу беларускага парламента адкрылася ў аўторак, 15 мая.
Старшынстваваў на першым пленарным пасяджэннi сесii кiраўнiк рэспублiканскага Цэнтрвыбаркама М.I. Лагiр. Аднак вельмi хутка высветлiлася, што Мiхаiл Iванавiч не можа саўладаць з такой разнашэрснай аўдыторыяй, якая сабралася ў Авальнай зале. Праз паўгадзiны пасля пачатку пасяджэння на дапамогу яму прыйшоў мiнiстр юстыцыi Валерый Гур'евiч Цiхiня, якi заняў месца побач са старшынствуючым. Тым не менш толькi на фармiраванне парадку сесii, у якiм значылася трыццаць адно пытанне, дэпутатам спатрэбiлася два днi.
Два наступныя месяцы працы новага складу вышэйшага органа заканадаўчай улады рэспублiкi пайшлi на фармiраванне пастаянных камiсiй Вярхоўнага Савета i складу ўрада. Рухалася гэтая справа марудна, з цяжкасцю. Але галоўныя баталii, як я тады разумеў, чакалi нас наперадзе.
Маю на ўвазе перш за ўсё праект Дэкларацыi Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнiтэце нашай рэспублiкi. Яшчэ падчас абмеркавання парламентам складу ўрада я прадаставiў у Прэзiдыум вышэйшага органа заканадаўчай улады запiску, у якой выклаў свой пункт гледжання па гэтым пытаннi, зрабiў чарнавыя накiды гэтага, безумоўна, аснаватворнага для вызначэння далейшага развiцця Беларусi дакумента. Запiска была апублiкавана ў газетах i адразу выклiкала вялiзны iнтарэс грамадзян. Мне давялося не раз адказваць на iх шматлiкiя пытаннi, аргументаваць сваю пазiцыю па тых цi iншых момантах рэальнага, а не дэкларатыўнага суверэнiтэту рэспублiкi. Былi нават i такiя, хто цiкавiўся, чаму я, калi так радыкальна думаю, да гэтага часу не ў Беларускiм народным фронце. На гэтыя i падобныя пытаннi я без жартаў адказваў, што i прадстаўнiкi БНФ выказваюць шэраг прагрэсiўных у гэтым кiрунку прапаноў, якiя павiнны быць улiчаны: што я гатовы да канструктыўнага супрацоўнiцтва з усiмi здаровымi дэмакратычнымi сiламi, асаблiва калi гэтае супрацоўнiцтва будзе выяўляцца ў канкрэтных справах на карысць нашага народа.
Да 24 лiпеня, калi нарэшце народныя абраннiкi распачалi абмеркаванне праекта Дэкларацыi, у Сакратарыяце Вярхоўнага Савета ўжо знаходзiлiся тры варыянты станаўлення незалежнай, суверэннай Беларусi. Адзiн — мой, другi — падрыхтаваны дэпутацкай групай ад БНФ, i трэцi, пад якiм падпiсаўся дваццаць адзiн дэпутат, — ад «Дэмакратычнага клуба». За аснову пасля гарачай дыскусii большасцю галасоў быў прыняты мой варыянт.
Спрэчкi, аднак, не спынiлiся. Толькi 27 лiпеня пасля шматгадзiнных дэбатаў народныя абраннiкi прагаласавалi за Дэкларацыю. Пра тое, наколькi напружана праходзiла абмеркаванне, можна здагадвацца толькi па двух фактах: прэамбула Дэкларацыi прапаноўвалася аж у пяцi рэдакцыях, усе папраўкi, змены ў дакумент уносiлiся або адхiлялiся пайменным галасаваннем.
Самыя вострыя спрэчкi i рознагалоссi ў Авальнай зале, як я i думаў, выклiкаў адзiнаццаты артыкул, што датычыўся захавання членства нашай рэспублiкi ў Саюзе ССР. Дэпутаты, якiя прылiчвалi сябе да Беларускага народнага фронту, катэгарычна выступалi супраць гэтага.
Калi 26 лiпеня на пленарным пасяджэннi вышэйназваны артыкул быў пастаўлены на галасаванне, група дэпутатаў на чале з Зянонам Пазняком i Станiславам Шушкевiчам з выкрыкамi «Ганьба!» пакiнула залу пасяджэнняў. Такiм чынам яны разлiчвалi сарваць прыняцце Дэкларацыi. Iм здавалася, што пасля праведзенай апрацоўкi народных абраннiкаў у парламенце не будзе канстытуцыйнага кворуму, патрэбнага для таго, каб дакумент атрымаў заканадаўчую сiлу.
Давялося праводзiць паўторную рэгiстрацыю дэпутацкага корпуса. Праз некалькi секундаў электроннае табло высвецiла, што ў зале знаходзiцца дастатковая для працягу работы колькасць народных абраннiкаў.
А яшчэ праз некалькi хвiлiн тое ж табло паказала, што адзiнаццаты артыкул прыняты.
Затым адбылося галасаванне за прыняцце Дэкларацыi аб суверэнiтэце Беларускай ССР у цэлым. Яно таксама прайшло паспяхова.
Гэты дзень мне запомнiўся i iншай падзеяй. Перад пачаткам вячэрняга пасяджэння слова папрасiў Зянон Пазняк i з трыбуны абвясцiў спiс дэпутатаў, якiя з таго моманту склалi непрымiрымую апазiцыю iснуючаму Вярхоўнаму Савету. Пачалося адкрытае размежаванне дэпутацкага складу, выкрылiся сапраўдныя мэты «дэмакратаў», якiя раней хавалiся за слоўным камуфляжам аб рэформах i былi накiраваны на развал савецкай дзяржавы.
Так заканчвалася першая сесiя Вярхоўнага Савета БССР дванаццатага склiкання. Яна доўжылася два з паловай месяцы, дакладней, сорак чатыры працоўныя днi, i была надзвычай напружанай. За гэты час мы змаглi разгледзець трыццаць пытанняў парадку пасяджэння, прынялi каля двухсот рашэнняў, якiх патрабавала жыццё. Асноўным вынiкам першай сесii стала фармiраванне i зацвярджэнне новых уладных структур рэспублiкi, падкрэслiваю, новых па сваiх паўнамоцтвах, канстытуцыйным статусе, змесце i стылi працы. Па-новаму быў сфармiраваны ўрад БССР. Вярхоўны Савет рэспублiкi стаў пастаянна дзеючым заканадаўчым i кантрольным органам дзяржаўнай улады БССР. Па-сапраўднаму адраджалася поўнаўладдзе Саветаў.
Напэўна, упершыню так грунтоўна i ўсебакова парламент абмеркаваў пытанне пра наступствы чарнобыльскай катастрофы, пра выратаванне жыхароў пацярпелых раёнаў. I па значнасцi, i па вастрынi гэтае пытанне вылучалася з агульнага шэрагу разгледжаных летам 1990 года. Мы вярталiся да яго практычна на працягу ўсёй сесii, прынялi асноўныя рашэннi па паскарэннi работ у гэтым кiрунку. Я валодаў iнфармацыяй, што гэтыя захады былi станоўча ўспрыняты народам, асаблiва людзьмi, якiя жылi на забруджанай радыенуклiдамi тэрыторыi.
Гiстарычнай падзеяй у жыццi нашай рэспублiкi было прыняцце Дэкларацыi аб дзяржаўным суверэнiтэце БССР.
Няхай сёння хтосьцi крытыкуе гэты дакумент, не пагаджаецца з iм, але давайце прызнаем: Дэкларацыя адпавядае iнтарэсам беларускага народа. I я ўдзячны народным дэпутатам БССР ХII склiкання за падтрымку.
Былi ў нас рознагалоссi, часам iснавалi супрацьлеглыя пункты гледжання на асобныя пытаннi i прапановы, была, на жаль, i некарэктнасць у дачыненнi адно да аднаго. Але ўсё ж галоўнае ў тым, што мы па асноўных, найважнейшых стратэгiчных момантах знайшлi прававое рашэнне.
Карацей, за два з паловай месяцы зроблена было нямала, але яшчэ больш трэба было зрабiць: захаваць мiр, не дапусцiць канфлiктаў з крывавымi наступствамi, якiя, на жаль, ужо палалi ў некаторых пунктах Савецкага Саюза.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.