Вы тут

Безумоўны клопат


Прэзідэнт патрабуе своечасовай і поўнай выплаты пенсій і сацыяльных дапамог.

25-27

Пра гэта ішла размова на нарадзе аб асобных пытаннях сацыяльнага забеспячэння. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння ў краіне больш за 2,5 млн пенсіянераў, з іх 646 тысяч працуе. «Але астатнія жывуць на пенсію. Таму сёння мы абавязаныя своечасова і поўна выплаціць пенсію гэтым людзям», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што сёлета тэмп росту заработнай платы невысокі, паколькі ён жорстка ўвязаны з тэмпам росту прадукцыйнасці працы. «Але гэта правільна, гэта законы эканомікі, ад гэтага нікуды не дзенешся. Тым больш у складаныя часы ніхто з гэтымі пытаннямі ні ў адной дзяржаве не сваволіць. А раз заработная плата не так вялікая, значыць, у нас і пенсіі адпаведным чынам прывязаны да заробкаў», — падкрэсліў ён.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка лічыць недапушчальным звальняць пенсіянераў, здольных працаваць далей: «У сродках масавай інфармацыі чытаю пра пазіцыю некаторых кіраўнікоў прадпрыемстваў і падыходах, якія дазваляюць, захоўваючы працоўныя калектывы, звальняць пенсіянераў. Маўляў, сітуацыя складваецца такая. Вось гэтага дапускаць нельга! Хоча чалавек працаваць, можа працаваць — няхай працуе. Інакш наш лозунг аб сацыяльнай дзяржаве так і застанецца лозунгам».

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу прысутных на тое, што аб пенсіянерах і іншых сацыяльна неабароненых пластах насельніцтва трэба памятаць заўсёды. «І справа тут не ў выбарах», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт запатрабаваў ад урада далажыць, як ідуць справы з фарміраваннем фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, наколькі забяспечваецца своечасовасць выплаты пенсій і сацыяльных дапамог. Ён нагадаў, што раней дэталёва былі разгледжаны многія вострыя праблемы, якія стаяць у сферы эканомікі і перш за ўсё перад буйнымі прадпрыемствамі, дзе адной з прыярытэтных задач з'яўляецца захаванне працоўных калектываў і своечасовая выплата зарплаты.

Кіраўнік дзяржавы таксама закрануў пытанне пенсійнага ўзросту ў Беларусі, падкрэсліўшы, што ён павышацца не будзе.

«Мой погляд на гэты конт вядомы: калі людзі не хочуць павышэння пенсійнага ўзросту, мы ім прама сказалі — вось такі пенсійны ўзрост, такі пенсійны фонд, мы яго дзелім на ўсіх пенсіянераў», — сказаў кіраўнік дзяржавы. «Людзі ведаюць сітуацыю, і мусоліць гэтае пытанне абсалютна не да месца, ды і не час», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Як далажыла міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна, у цяперашні час са сродкаў фонду пенсійныя выплаты атрымліваюць 2,573 млн пенсіянераў. Паводле яе слоў, пенсіі выплачваюцца з 5-га па 26-е чысло. Сярэдняя пенсія па ўзросце складае 2,749 млн руб., і ў адпаведнасці з палажэннямі канцэпцыі аб нацыянальнай бяспецы суадносіны сярэдняй пенсіі па ўзросце і сярэдняй заработнай платы па краіне, так званы каэфіцыент замяшчэння, не павінен быць ніжэйшы, чым 40%. Па словах Марыяны Шчоткінай, гэта міжнародная станоўчая практыка і гэта абавязацельства беларускай дзяржавай заўсёды выконвалася. Так, за студзень—май гэтыя суадносіны склалі крыху больш за 43%. Міністр падкрэсліла, што яны будуць вытрыманы і па выніках года.

Прэзідэнту даложана аб тым, што дзяржава выконвае гарантыі па своечасовай і ў поўным аб'ёме выплаце пенсій і дапамог. Штомесячныя выплаты з боку дзяржавы ў памеры 7,4 трлн руб. ажыццяўляюцца без зрыву тэрмінаў.

Аляксандр Лукашэнка даручыў адшукаць сродкі для таго, каб спланаваць павышэнне пенсій з 1 верасня на 5%. Міністр падкрэсліла, што гэтая задача будзе выканана, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.