Вы тут

Дадатковы шанц


 26 ліпеня ў прыёмных камісіях некаторых ВНУ пачнуць прыём дакументаў ад абітурыентаў у рамках дадатковага набору на бюджэтныя месцы.

Па стане на 24 ліпеня пра неабходнасць дадатковага набору праінфармавала абітурыентаў на сваім сайце, напрыклад, Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія. Тут засталіся вакантнымі месцы на спецыяльнасцях «агранамія», «селекцыя і насенневодства», «аграхімія і глебазнаўства» і «заатэхнія».

Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт аб'явіў дадатковы набор на спецыяльнасці «вытворчасць тэкстыльных матэрыялаў», «канструяванне і тэхналогія швейных вырабаў», «канструяванне і тэхналогія вырабаў са скуры», «метралогія, стандартызацыя і сертыфікацыя (у лёгкай прамысловасці), «машыны і апараты лёгкай, тэкстыльнай прамысловасці і бытавога абслугоўвання» і «вытворчасць скуры і футра».

Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт запрасіў абітурыентаў на незапоўненыя месцы на спецыяльнасці «матэматыка і інфарматыка», «прафесійнае навучанне» (будаўніцтва) і «прафесійнае навучанне» (аграінжынерыя).

У Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце засталіся вакантныя месцы на спецыяльнасцях «тэхналагічнае абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці», «машыны і тэхналогіі апрацоўкі матэрыялаў ціскам», «машыны і тэхналогія ліцейнай вытворчасці», «праектаванне і вытворчасць сельскагаспадарчай тэхнікі», «металургічная вытворчасць і матэрыялаапрацоўка».

Першае і самае важнае, што трэба ведаць абітурыентам узору 2015 года: сёлета мінімальныя балы па прадметах ЦТ, з якімі можна будзе паступаць у рамках дадатковага набору, зніжацца не будуць! Яны такія ж, як і мінімальныя балы, устаноўленыя для асноўнага набору. На вакантныя месцы змогуць прэтэндаваць абітурыенты, якія не прайшлі па конкурсе пры паступленні ў іншыя ВНУ, але маюць на руках патрэбныя сертыфікаты або паступалі на іншыя спецыяльнасці ў тую ж ВНУ.

Дакументы ў рамках дадатковага набору будуць прымаць ад абітурыентаў у ВНУ сілавых ведамстваў — з 24 па 26 ліпеня, у творчых ВНУ — з 30 па 31 ліпеня, ва ўсіх іншых — з 26 па 28 ліпеня.

Надзея НІКАЛАЕВА.

nіkalaeva@maіl.ru

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.