Вы тут

У падарунак дзецям


Новая школа будзе пабудавана ў курортным пасёлку Нарач.

У Мядзельскім раёне завяршаецца рэалізацыя Дзяржаўнай праграмы развіцця курортнай зоны Нарачанскага рэгіёна на 2011-2015 гады. Адным з яе пунктаў і стане будаўніцтва школы, разлічанай на 510 месцаў.

Як паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы, мяркуецца, што будаўніцтва школы пачнецца 1 верасня гэтага года і завершыцца роўна праз год. Аб прапанове пабудаваць школу ў найбліжэйшы час будзе даложана Прэзідэнту. «Гэты рэгіён перспектыўны, тут павінны быць створаны добрыя ўмовы для жыцця і адпачынку. Дзе ёсць школа, дзіцячы сад, бальніца, створаны працоўныя месцы, туды і цягнуцца людзі», — адзначыў Міхаіл Русы.

Паводле яго слоў, вопыт развіцця Нарачанскага рэгіёна будзе распаўсюджаны на іншыя раёны. «Мяркую, што задачы, пастаўленыя Прэзідэнтам па развіцці курортнай зоны Нарачанскага рэгіёна, будуць выкананы ў поўным аб'ёме», — рэзюмаваў ён.

Канстанцін Люткевіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».