Вы тут

«Нармандская чацвёрка» заклікала ўсе бакі прытрымлівацца дамоўленасцяў «Мінска-2»


hron3

Канцлер ФРГ Ангела Меркель у ходзе тэлефонных перамоў абмеркавала з прэзідэнтамі Расіі, Францыі і Украіны сітуацыю ў Данбасе. Цэнтральнай тэмай быў ход рэалізацыі Мінскіх пагадненняў. Удзельнікі перамоў былі адзіныя ў думцы, што неабходна як мага хутчэй выканаць дасягнутыя на гэтым тыдні дамоўленасці аб адводзе ад лініі судакранання танкаў і лёгкай артылерыі. Гэты працэс павінен адбывацца пад кантролем АБСЕ, лічаць лідары нармандскай чацвёркі. Бакі лічаць, што «асаблівую ўвагу трэба надаць палітычнаму працэсу. Асабліва важна дасягнуць прагрэсу адносна запланаваных на восень мясцовых выбараў, якія павінны прайсці ў адпаведнасці са стандартамі АБСЕ і ўкраінскім заканадаўствам. Удзельнікі перамоў пагадзіліся, што варта запатрабаваць ад усіх бакоў рэалізацыі Мінскага пакета ад лютага 2015 года — гэта, перш за ўсё, тычыцца адводу цяжкіх узбраенняў і забеспячэння свабоднага доступу да месцаў праверак АБСЕ. Была таксама дасягнута дамоўленасць аб больш хуткім аднаўленні газавых перамоў паміж Расіяй і Украінай.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.