Вы тут

Спецыяльны сайт для выбаршчыкаў


Пачаў сваю работу інфармацыйны рэсурс «Выбары-2015 (http://vybory2015.by), задача якога — асвятленне ўсіх найважнейшых падзей кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

24-38

24-38

 

На сайце размешчана інфармацыя пра зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы са спісам каардынатараў і членаў, навіны выбарчай кампаніі, інтэрактыўны лічыльнік дзён, якія засталіся да выбараў, і спасылка на матэрыялы, што маюць дачыненне да найважнейшай палітычнай кампаніі краіны.

Падтрымаць правільна

Ужо раніцай учарашняга дня на гэтым рэсурсе быў размешчаны відэазварот старшыні Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзіі Ярмошынай да выбаршчыкаў.

Кіраўнік ЦВК назвала здзейсненыя этапы перадвыбарнай кампаніі. Першы — рэгістрацыя васьмі ініцыятыўных груп па зборы подпісаў па вылучэнні кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі.

«Цэнтральнай камісіі давялося правесці дастаткова складаную і карпатлівую работу, каб удакладніць, наколькі захаваны выбарчы закон пры фарміраванні ініцыятыўных груп, наколькі добраахвотна ўключаліся туды грамадзяне, ці адпавядаюць іх даныя патрабаванням нацыянальнага выбарчага заканадаўства, — гаворыць у звароце Лідзія Ярмошына. — Пасля гэтага Цэнтральная камісія прыняла рашэнне і зарэгістравала групы. Усе яны налічваюць больш за 100 грамадзян, некаторыя з іх — некалькі тысяч выбаршчыкаў, якія будуць збіраць подпісы».

Старшыня Камісіі папярэдзіла, што ў самыя бліжэйшыя дні выбаршчыкі сустрэнуцца са зборшчыкамі подпісаў. Такая сустрэча можа адбыцца падчас наведвання членамі ініцыятыўнай групы кватэр і дамоў беларусаў або ў грамадскім месцы, падчас пікета. Пры гэтым выбаршчыку неабходна праверыць наяўнасць паўнамоцтваў зборшчыка подпісаў (асабліва — падчас хатняга візіту).

Лідзія Ярмошына нагадала, што кожны выбаршчык можа паставіць свае подпісы ў падтрымку некалькіх прэтэндэнтаў, але толькі адзін раз — у падтрымку адной і той жа асобы.

Паўнамоцтвы камісій

Другі важны этап перадвыбарнай кампаніі, які ўжо адбыўся, — утварэнне тэрытарыяльных камісій у асноўных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках. Утворана 153 раённыя, гарадскія, раённыя ў гарадах, абласныя і Мінская гарадская тэрытарыяльныя камісіі. «Я хацела б звярнуць вашу ўвагу, што яны будуць працаваць кожны працоўны дзень да 19 гадзін, а па суботах — з 10 гадзін да 14, — кажа ў відэазвароце старшыня ЦВК. — Таму выбаршчыкі, якія маюць пытанні, заўвагі, скаргі з нагоды работы ініцыятыўных груп, а таксама асоб, якія вылучаюцца кандыдатамі ў прэзідэнты, маюць права звяртацца ў тэрытарыяльныя камісіі ў названы працоўны час і выказваць свае прэтэнзіі, прапановы і заўвагі».

Тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі таксама будуць кантраляваць работу ўсіх ініцыятыўных груп, правядзенне імі грамадскіх мерапрыемстваў у адпаведнасці з законам.

Акрамя таго, ЦВК рыхтуе дакументы, накіраваныя на вядзенне перадвыбарнай агітацыі ў найбольш простай і даступнай форме.

Грошы для кандыдата

Удзельнікі сёлетняй прэзідэнцкай гонкі з моманту рэгістрацыі сваіх ініцыятыўных груп могуць адкрыць уласныя выбарчыя фонды для збору ахвяраванняў фізічных і юрыдычных асоб, нагадвае Лідзія Ярмошына. «Таму, калі выбаршчык сустрэне аб'яву з рэквізітам банкаўскага рахунка той або іншай асобы, якая вылучаецца кандыдатам у прэзідэнты, ён мае права праз Беларусбанк пералічыць на гэты рахунак сродкі, — звярнула ўвагу Лідзія Ярмошына. — Пры гэтым памер добраахвотна пералічаных сродкаў ад фізічнай асобы не павінен перавышаць 20 базавых велічынь».

Лідзія Ярмошына таксама запэўніла, што пакуль скаргаў ад патэнцыйных кандыдатаў і членаў іх ініцыятыўных груп у Цэнтральную камісію не паступала. «Гэта значыць, што ўсе нормы закона, усе асноўныя правы і гарантыі, якія беларускае нацыянальнае выбарчае заканадаўства дае патэнцыйным кандыдатам у прэзідэнты, захаваныя, — падсумоўвае старшыня ЦВК. — Я пастаянна буду інфармаваць выбаршчыкаў пра кожны важны этап выбарчай кампаніі. Мы таксама будзем рады атрымліваць усе прапановы і заўвагі, накіраваныя на ўдасканаленне працэсу выбараў».

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

medvedeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.