Вы тут

Пасвяжэла амаль да дрыжыкаў


У чацвер і пятніцу максімум тэмпературы складзе 23-25 цяпла.

Сярэднясутачная тэмпература паветра на гэтым тыдні будзе нават трохі ніжэйшай за кліматычную норму, паведамляюць спецыялісты Белгідраметцэнтра.

28-40

Яшчэ ў мінулую нядзелю актыўныя атмасферныя франты выціснулі вельмі цёплае паветра за межы нашай краіны, а з заходнімі вятрамі пачалі паступаць больш свежыя паветраныя масы з поўдня Балтыйскага мора. Таму ў аўторак удзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўдзень будзе вагацца ад плюс 19 градусаў па поўначы да 26 цяпла па поўдні краіны.

Кароткачасовыя дажджы, а ў асобных раёнах дажджы і навальніцы, прагназуюцца ўдзень у сераду. Месцамі па паўночным захадзе краіны магчымае ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 10-17 градусаў, удзень — 19-26 цяпла. У чацвер умовы надвор'я будуць фарміраваць сапраўды халаднаватыя і няўстойлівыя паветраныя масы, якія паступяць да нас з поўдня Скандынавіі.

Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Раніцай і ўдзень месцамі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 9-16 цяпла, а ўдзень яна будзе не больш як плюс 16-23 градусы, па поўдні — да 25 цяпла. Даволі халоднае для ліпеня надвор'е чакаецца і ў пятніцу, калі месцамі па паўночнай палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень магчымы навальніцы і ўзмацненне ветру парывамі да 18 м/с. Тэмпература паветра ўначы прагназуецца толькі 8-14 цяпла, а ўдзень — плюс 17-24 градусы.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў надвор'е сапраўды палепшыцца толькі на выхадныя, калі паветра пачне прагравацца. У суботу будзе пераважна без ападкаў, толькі па поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-12 цяпла, удзень чакаецца яшчэ плюс 18-23 градусы, па поўдні — да 26 цяпла. У нядзелю будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым захадзе чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы тэмпература паветра складзе 6-15 цяпла. Праўда, удзень стане цяплець, калі чакаецца ўжо плюс 20-26 градусаў, а ў паўднёва-заходніх раёнах пачне прыпякаць і да 27-29 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.