Вы тут

Адзнака кітайскаму перакладчыку


Медалём «За вялікі ўклад у літаратуру» Саюза пісьменнікаў Беларусі адзначаны кітайскі перакладчык Гао Ман.

Адзнака далёка не выпадковая. Гао Ман, які нарадзіўся ў 1926 годзе ў Харбіне, здаўна прывязаны да славянскіх літаратур. І поруч з перакладамі рускай і ўкраінскай паэзіі, прозы, публіцыстыкі ён працаваў над пераўвасабленнем на сваю родную мову і беларускага прыгожага пісьменства. Яшчэ ў 1958 годзе Гао Ман разам з Гэ Баоцюанем пераклаў на кітайскую мову зборнік паэзіі Максіма Танка.

І сёння, нягледзячы на паважаны ўзрост, перакладчык уважлівы да беларускага мастацкага свету. У госці да яго ў Пекін завітваюць беларускія літаратары, журналісты. А параўнальна нядаўна Гао Ман выступіў у газеце «Жэньмінь жыбаа» з артыкулам пра беларуска-кітайскія літаратурныя сувязі. Застаецца нагадаць, што перакладчык — яшчэ і аўтар графічных партрэтаў беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка, Алеся Адамовіча, Навума Гальпяровіча і інш.

Кастусь Лешніца

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.