Птушынае малако


У першым паўгоддзі выраб малака павялічыўся на 6,2%, а рэалізацыя жывёлы і птушкі — на 4,1%.

Сёлета за шэсць месяцаў у гаспадарках усіх катэгорый (у тым ліку фермерскіх і падсобных) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 42,1 трл рублёў і павялічылася ў параўнанні з І паўгоддзем 2014 года ў супастаўных цэнах на 2,7%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. А ў сельскагаспадарчых арганізацыях аб'ём вытворчасці прадукцыі за гэты перыяд павялічыўся на 3,6%.

Спецыялісты адзначаюць, што за гэты час гаспадаркамі ўсіх катэгорый краіны рэалізавана жывёлы і птушкі на забой (у жывой вазе) 814,2 тысячы тон, што на 4,1% больш, чым за адпаведны перыяд летась, выраблена малака — 3 млн 518 тысяч тон (на 6,2% больш), атрымана яек — 1 трл 920,8 млн штук (на 0,9% больш). Эксперты Белстата паведамляюць, што па стане на пачатак ліпеня сёлета колькасць буйной рагатай жывёлы ў сельскагаспадарчых арганізацыях склала 4,3 млн галоў і ў параўнанні з адпаведнай датай папярэдняга года павялічылася на 1,4%, у тым ліку кароў — 1,4 млн галоў (на 0,5% больш). Пагалоўе свіней за першае паўгоддзе павялічылася на 0,8% і склала 2,7 млн галоў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.