Вы тут

«Мёртвая душа» на ферме


Супрацоўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі вывелі на «чыстую ваду» загадчыцу малочнатаварнай фермы аднаго з сельгаскааператываў Лідскага раёна.

Жанчыне прыйдзецца адказваць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі: за крадзеж і злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі. Згодна з інфармацыяй прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама, кіраўніца фіктыўна ўладкавала на працу жывёлаводам сваяка і шляхам унясення несапраўдных звестак у табелі ўліку рабочага часу здзейсніла крадзеж 140 мільёнаў рублёў. Мужчына быццам працаваў на ферме з сакавіка 2013-га па красавік 2015 года. А на самой справе работу за «мёртвую душу» выконвалі па незаконных указаннях загадчыцы яе падначаленыя, не атрымліваючы за гэта ні капейкі.

Барыс ПРАКОПЧЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.