Вы тут

«Сэканоміў» на падатках


Навукай на будучыню стала для кіраўніка магілёўскага таварыства з абмежаванай адказнасцю «УютСтройсервис» спроба разбагацець на падатках. Падчас праверкі дакументацыі супрацоўнікамі фінансавай міліцыі высветлілася, што больш як 683 атрыманыя прадпрыемствам мільёны не знайшлі адлюстравання па бухгалтарскім уліку.

— Устаноўлена, што ў перыяд з верасня 2007 года па студзень 2010 года і з мая 2012 года па студзень 2013-га дырэктар таварыства наўмысна схаваў своечасова атрыманыя акты здачы-прыёмкі выкананых рамонтных і будаўнічых работ па заказах ІП і юрыдычных асоб, што прывяло да заніжэння выручкі і нявыплаце ў бюджэт падаткаў у суме 115,6 мільёна рублёў, — паведамілі ва ўпраўленні Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Магілёўскай вобласці.

У дачыненні да дырэктара распачата крымінальная справа. У кошт пагашэння нанесенай шкоды накладзены арышт на аўтамабілі «Нісан Мікра», «Інфініці QX 56» і бытавую тэхніку абвінавачанага. Змякчаючай акалічнасцю стала тое, што сваю віну дырэктар таварыства прызнаў цалкам і кампенсаваў прычыненую дзяржаве шкоду. За ўхіленне ад выплаты ён атрымаў штраф у памеры 500 базавых велічынь — 75 мільёнаў рублёў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.