Вы тут

Да наваселля гатовы


У Мінску да канца ліпеня ўвядуць у эксплуатацыю 11 жылых дамоў.

Аб гэтым паведаміў старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Фёдар Рымашэўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«У ліпені плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 11 аб'ектаў агульнай плошчай больш як 100 тыс. кв. м. Так, па тры дамы ўвядуць у Кастрычніцкім і Першамайскім раёнах, два — у Маскоўскім, па адным у Савецкім, Фрунзенскім і Цэнтральным раёнах горада», — сказаў Фёдар Рымашэўскі.

З 35 уведзеных у эксплуатацыю ў І паўгоддзі шматкватэрных дамоў застаюцца незаселенымі дзевяць. Так, дом па вул. Убарэвіча (ЖБСК «Падшыпнік-2010»), а таксама арэндныя дамы №55 і №56 у квартале «Магістр» плануецца засяліць на гэтым тыдні, два арэндныя дамы №10 і №11 у мікрараёне Міхалова-2 — да 15 жніўня. Ключы ад кватэр у трох дамах у Фрунзенскім раёне ўласнікам уручаць з 1 па 10 жніўня. А вось дом №6 па генплане ў квартале Лебядзіны будуць засяляць пасля пагашэння запазычанасці членамі ЖБК.

Арганізацыі ўсіх формаў уласнасці ў студзені—чэрвені ў сталіцы пабудавалі 7693 кватэры. Уведзена ў эксплуатацыю 554,3 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля, што складае 74,9 працэнта ад гадавога задання. Для гараджан, якія стаяць на ўліку па паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена 173,7 тыс. кв. м агульнай плошчы, або 31,3 працэнта ад агульнага аб'ёму жылля. З выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі для гэтай катэгорыі грамадзян пабудавана 100,6 тыс. кв. м

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.