Вы тут

Якім будзе заўтра атамнай энергетыкі?


Беларусь і Расія на прыкладзе БелАЭС хочуць гэта паказаць.

Пра гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даклад па пытаннях падрыхтоўкі кадраў для ядзернай энергетыкі і прадастаўлення ўдзельнікам будаўніцтва і эксплуатацыі Беларускай АЭС жылля дзяржаўнага жылога фонду.

«Найлепшая ў свеце станцыя будуецца, і Расія хоча на прыкладзе гэтай станцыі паказаць разам з намі, якія атамныя станцыі павінны быць у будучыні», — адзначыў Прэзідэнт. Пры гэтым ён падкрэсліў, што фарсіраваць тэрміны будаўніцтва ні ў якім разе нельга, трэба ўсё рабіць якасна і годна.

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што першы энергаблок станцыі павінен быць здадзены ў 2018 годзе, другі — у 2020-м, і выказаў надзею, што гэтыя тэрміны пераносіцца не будуць.

Як было даложана Прэзідэнту, будаўніцтва БелАЭС ідзе па графіку. Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы быў праінфармаваны аб узвядзенні сацыяльных аб'ектаў для будаўнікоў і будучых удзельнікаў эксплуатацыі станцыі. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў не адрывацца ад рэалій пры забеспячэнні жыллём спецыялістаў БелАЭС, перасцярог ад «кавалерыйскіх наскокаў» у гэтым пытанні. Прэзідэнт прапанаваў абмеркаваць розныя варыянты, напрыклад, арэнднае жыллё, запатрабаваўшы пазбегнуць раздачы бясплатных кватэр. «Гэтага быць не павінна, ці то праз два, тры гады ці дзесяць гадоў. Трэба людзям казаць, што яны прыйдуць на вельмі перспектыўнае месца працы з добрай зарплатай. І мы будзем падтрымліваць іх у гэтым плане. Але трэба несці і сацыяльную нагрузку, і сацыяльную адказнасць. Гэтага таксама не трэба забываць», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У час даклада Прэзідэнту размова ішла таксама аб падрыхтоўцы спецыялістаў для ядзернай энергетыкі, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. У гэтым пытанні Беларусь будзе арыентавацца на вопыт Расіі. «Гэта вельмі добры і перадавы вопыт у свеце, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Навучанне трэба будаваць, зыходзячы з вопыту Расіі, але рабіць гэта больш якасна і адказна».

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што па аб'ектыўных прычынах у Беларусі пакуль няма магчымасці рыхтаваць аспірантаў і магістраў у сферы ядзернай энергетыкі. У краіне пакуль не сфарміравана навуковая школа па эксплуатацыі атамнай электрастанцыі. «Таму мы, выкарыстоўваючы расійскі досвед працы на атамнай станцыі расійскага ўзору, павінны ўсё-ткі арыентавацца на падрыхтоўку кадраў высокай кваліфікацыі ў Расійскай Федэрацыі. Лішніх людзей мы там рыхтаваць не будзем, таму што гэта таксама мерапрыемства не таннае, але гэта працэс перамоў», — адзначыў Прэзідэнт.

Працаваць на БелАЭС будуць у асноўным беларусы, за выключэннем ключавых спецыялістаў, якіх будуць запрашаць. «Мы іх запрашаем падчас будаўніцтва з-за мяжы, у асноўным з Расіі, паколькі гэта ўзор расійскай станцыі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Звязана гэта з тым, што допуск непасрэдна да кіравання атамным рэактарам павінны мець толькі тыя спецыялісты, у якіх практычны досвед працы складае некалькі гадоў. Па меры ўводу ў эксплуатацыю станцыі расійскія спецыялісты будуць замяшчацца падрыхтаванымі ў беларускіх вну.

Падсумоўваючы, Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі напрацаваны напрамкі падрыхтоўкі спецыялістаў для ядзернай энергетыкі, ёсць бачанне, як будзе наладжаны працэс і якія сродкі на гэта неабходна накіраваць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».