Вы тут

«Серабро» на пяску


Беларуская зборная па пляжным футболе заваявала «серабро» на міжнародным турніры «Кубак дружбы-2015», які прайшоў у Віцебску. Наш зямляк Іван Канстанцінаў прызнаны лепшым гульцом.

[caption id="attachment_93453" align="alignnone" width="600"]28-28 Пад­час тур­ні­ру[/caption]

Сёлета ўпершыню спаборніцтвы былі ўключаны ў афіцыйны каляндар ФІФА. Гэта, зразумела, сведчыць пра высокі ўзровень арганізацыі. За перамогу змагаліся гульцы з Беларусі, Турцыі, Ірана і Эстоніі. Апошнія ўпершыню выйшлі на віцебскі пясок.

Мноства гледачоў падчас гульні за «золата» вельмі актыўна падтрымлівалі беларускую каманду. Але перамаглі іранцы. Дарэчы, менавіта прадстаўнікі гэтай краіны ўжо трэці год запар становяцца ў Віцебску залатымі прызёрамі. Нашы землякі выйгралі самы першы турнір, які адбыўся ў 2010 годзе, і сталі пераможцамі ў 2012-м...

Як ні дзіўна, сёлета каманда з Турцыі, вядомай сваімі пляжамі, стала аўтсайдарам турніру.

Па добрай традыцыі адбыўся сяброўскі матч каманды «зорак» эстрады, тэлебачання, ветэранаў футбола супраць зборнай свету.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

pukshanskі@zvіazda.by

Фота Аляксея СПАТКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.