Вы тут

Медыкі склалі спіс самых карысных напояў у свеце


Наяўнасць у рацыёне пэўных напояў дазваляе амаладзіць і аздаравіць арганізм, высветлілі спецыялісты. Cамым карысным быў прызнаны чай, перадае Соmаndіr. Найбольш эфектыўным навукоўцы палічылі белы чай. На другім месцы стаіць зялёны. Чым менш ферментацыі перанёс чай, тым ён больш карысны за кошт ўтрымання вялікай колькасці поліфенолаў. Далей ідзе каркадэ. Ён робіцца з расліны Hіbіsсus sаbdаrіffа, якая змяшчае антацыяны. У каркадэ ёсць вітамін Р, які ўмацоўвае сценкі крывяносных сасудаў. Кава апынулася на трэцім месцы. Яна блакуе работу шэрагу сігнальных шляхоў, тым самым падымаючы настрой, павялічваючы прадукцыйнасць пры стоме, увагу, паляпшаючы памяць. У сваю чаргу, какава не дае склейвацца трамбацытам, пазітыўна ўплывае на сасудзісты статус. Таматны сок — пяты пункт — паляпшае зрок. На шостым месцы адвар шыпшыны, багаты на вітамін С. На апошнім месцы ў спісе карысных напояў размясцілася чырвонае віно, якое ўмацоўвае імунітэт.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.