Вы тут

Дэмаграфія з «плюсам»


Колькасць насельніцтва краіны павялічылася

Паводле апошніх даных, колькасць жыхароў Беларусі складае 9 млн 485,3 тыс. чалавек. У параўнанні з пачаткам гэтага года нас стала больш на 4.474 чалавекі, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У сталіцы цяпер афіцыйна налічваецца 1 млн 939,8 тыс. чалавек. Сярод абласцей найбольшая колькасць жыхароў у Гомельскай — 1 млн 424 тыс. чалавек. На Міншчыне пражываюць 1 млн 416,1 тыс. чалавек, Брэстчыне — 1 млн 388,5 тыс., Віцебшчыне — 1 млн 1915,9 тыс., Магілёўшчыне — 1 млн 68,9 тыс., Гродзеншчыне — 1 млн 52,1 тыс. чалавек.

Як адзначылі ў Нацыянальным статкамітэце, сёлета цягам студзеня—чэрвеня ў Беларусі з'явіліся на свет 56 548 немаўлят. Тут зноў-такі ў лідарах сталіца, дзе за гэты час нарадзілася 10 888 дзяцей. На Міншчыне ў першым паўгоддзі з'явіліся на свет 9 203 дзетак, Гомельшчыне — 8 704, Брэстчыне — 8 684, Гродзеншчыне — 6 572, Віцебшчыне — 6 317, Магілёўшчыне — 6 180 дзяцей. Пры гэтым колькасць жыхароў сталіцы ў студзені—чэрвені павялічылася больш чым на 2 тысячы чалавек менавіта за кошт натуральнага прыросту.

Цягам першага паўгоддзя заўважным аказаўся міграцыйны прырост насельніцтва Беларусі — больш чым за 10,5 тыс. чалавек. Гэтая лічба ў параўнанні з такім жа часам летась павялічылася удвая (з 5,3 тыс. чалавек). Асноўны міграцыйны абмен прыпадаў на краіны СНД — адтуль у першым паўгоддзі прыбыло больш за
12 тысяч чалавек.

Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, цягам студзеня—чэрвеня ў Беларусі было зарэгістравана 31,4 тысячы шлюбаў. Сярод пазітыўных тэндэнцый — змяншэнне колькасці разводаў.

Захар БУРАК.

 

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.