Вы тут

У Турцыю — з асцярогай


 

Турысты маюць права адмовіцца ад паездкі ў Турцыю або перанесці яе на іншую дату.

Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў дэпартаменце па турызме Міністэрства спорту і турызму, каменціруючы правы турыстаў у сувязі з сітуацыяй, што склалася ў гэтай краіне.

Спецыялісты звярнулі ўвагу, што ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам турысты, якія ўжо заключылі дагавор аказання турпаслуг і хочуць захаваць грошы за тур, маюць права звярнуцца ў сваю туркампанію з просьбай перабраніраваць тур на іншую дату або іншую краіну. Калі перабраніраваць тур немагчыма, турысты маюць права адмовіцца ад падарожжа ў Турцыю. Улічваючы, што да запланаванага падарожжа можа заставацца няшмат часу, туркампаніі могуць утрымаць з турыстаў расходы, звязаныя з арганізацыяй паездкі. Пры нязгодзе з сумай фактычна панесеных расходаў, выстаўленых кампаніяй, турыст мае права іх аспрэчыць, у тым ліку ў судовым парадку.

Дадатковую кансультацыю, у тым ліку па прававых пытаннях, турысты і туркампаніі могуць атрымаць у спецыялістаў дэпартамента па турызме.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».