Вы тут

Урокі гісторыі для пакалення «ВКонтакте»


30 ліпеня Мінск і Маскву злучыць відэамост, на якім будуць падведзены вынікі публічнага конкурсу на лепшы ўрок па гісторыі Вялікай Айчыннай. Конкурс арганізаваны Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы і міжнародным інфармацыйным агенцтвам «Россия сегодня».

Відэасувязь злучыць «круглы стол» у маскоўскім міжнародным мультымедыйным прэс-цэнтры МІА «Россия сегодня» на тэму «70 гадоў міру: урокі вайны і гісторыя агульнай Перамогі» і студыю ў Нацыянальным прэс-цэнтры Беларусі.

Плануецца, што ў сустрэчы возьмуць удзел дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, Старшыня Цэнтрвыбаркама Расійскай Федэрацыі Уладзімір Чураў, член Камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах Ігар Марозаў, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя, дэкан гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, член журы конкурсу Сяргей Ходзін, фіналісты конкурсу, а таксама прадстаўнікі СМІ.

Конкурс, прысвечаны 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, праводзіўся ў два этапы з 24 лютага па 17 ліпеня 2015 года. Яго мэта — падтрымка новых фарматаў правядзення ўрокаў па гісторыі, якія спрыяюць выхаванню патрыятычных пачуццяў у школьнікаў, выяўленню агульных гістарычных каранёў расійскага і беларускага народаў. Удзельнікам мог стаць любы школьны настаўнік гісторыі (або настаўнік у кадэцкім корпусе, сувораўскім вучылішчы) Расіі і Беларусі ва ўзросце да 28 гадоў. Маладым педагогам былі прапанаваны на выбар пяць тэм для падрыхтоўкі прэзентацыі і сцэнарыя правядзення мультымедыйнага школьнага ўрока па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА. medvedeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.