Вы тут

Цаглінка да цаглінкі


Айчынная будаўнічая галіна здольная нарасціць экспарт.

Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб праблемных пытаннях развіцця прамысловасці будаўнічых матэрыялаў і шляхах іх вырашэння.

«Найважнейшая задача цяпер — выгадна прадаць і забяспечыць вяртанне валютнай выручкі ў краіну. Ад гэтага залежыць, ці разлічацца мадэрнізаваныя прадпрыемствы па крэдытах, ці будуць сродкі на развіццё вытворчасці і павышэнне заробкаў работнікам», — сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што для развіцця сферы вытворчасці будаўнічых матэрыялаў у Беларусі ёсць значныя ўласныя сыравінныя рэсурсы. Ён нагадаў, што для максімальна эфектыўнага выкарыстання гэтага фактару мадэрнізаваны і істотна павялічаны магутнасці айчынных прадпрыемстваў па вытворчасці цэменту і ліставога шкла. Завяршаецца тэхнічнае перааснашчэнне прадпрыемстваў буйнапанэльнага домабудавання і домабудаўнічых камбінатаў.

«Гэта значыць, што ў нас створаны ўмовы не толькі для задавальнення патрэб унутранага рынку, але і для нарошчвання экспарту», — падкрэсліў Прэзідэнт. Паводле яго слоў, з-за абвастрэння канкурэнцыі, сціскання знешніх рынкаў на першы план выходзяць пытанні якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі.

«Пакуль жа практычна 80% будматэрыялаў, што вырабляюцца ў краіне, рэалізуюцца на ўнутраным рынку. Прычым мне дакладваюць пра зніжэнне попыту на прадукцыю, пагаршэнне дынамікі вытворчасці ў галіне, нізкую аддачу і неэфектыўнае выкарыстанне дадатковых магутнасцяў», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Нам неабходна вызначыць, што ў першую чаргу трэба будзе зрабіць для развіцця галіны, а таксама выпрацаваць сістэмныя падыходы да вырашэння існуючых задач», — сказаў Прэзідэнт. Пры гэтым ён папрасіў не забываць, што гаворка ідзе пра горадаўтваральныя арганізацыі са шматлікімі працоўнымі калектывамі. «Дабрабыт больш як 50 тысяч працоўных і іх сем'яў наўпрост залежыць ад стабільнага функцыянавання гэтых прадпрыемстваў», — нагадаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў зніжэння сабекошту будматэрыялаў. Ён падкрэсліў, што змяншаць выдаткі ў галіне варта па ўсіх магчымых напрамках. Зніжэнне сабекошту неабходна для эфектыўных продажаў і канкурэнцыі на рынках сумежных краін.

Як адзначыў міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны, на сённяшні момант ёмістасць рынкаў будаўнічай індустрыі крыху зменшылася, знізілася інвестыцыйная актыўнасць, у тым ліку і ў суседніх з Беларуссю краінах. У Беларусі маецца прафіцыт магутнасцяў.

У гэтай сувязі ўрад звярнуўся да Прэзідэнта з просьбай аказання дзяржаўнай падтрымкі, у прыватнасці, прадпрыемствам цэментнай і шкляной прамысловасці. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што асноўным крытэрыем для аказання фінансавай падтрымкі гэтым прадпрыемствам з'яўляецца максімальнае зніжэнне сабекошту. Толькі калі будуць паказаны вынікі па гэтым параметры, дапушчальна будзе гаварыць пра разгляд пытання магчымай дзяржпадтрымкі гэтых прадпрыемстваў.

У час нарады Прэзідэнт звярнуў увагу таксама на неабходнасць абароны ўнутранага рынку, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.