Вы тут

Магілёўскія дэпутаты зацвердзілі праграму развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёна вобласці


Умовы створаны.

Размова ідзе пра тыя раёны, якія атрымалі сур'ёзныя прэферэнцыі для паляпшэння свайго сацыяльна-эканамічнага становішча. Адпаведна з Указам Прэзідэнта №235, інвестары, якія пажадаюць пачаць тут свой бізнес, атрымаюць вялікія прэферэнцыі і льготы. Распрацавана праграма, па якой плануецца дзейнічаць. Яе абмеркавалі на пазачарговай сесіі аблсавета дэпутатаў у прысутнасці прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

Каб уявіць сабе памеры плошчы, на якой будуць дзейнічаць спрыяльныя для правядзення бізнесу ўмовы, нагадаю — гэта трэцяя частка Магілёўскай вобласці. Крычаўскі, Клімавіцкі, Касцюковіцкі, Краснапольскі, Слаўгарадскі, Чэрыкаўскі і Хоцімскі раёны займаюць 8,2 тысячы квадратных кіламетраў, тут жыве амаль 133 тысячы чалавек.

Стаўка робіцца на развіццё прамысловасці і аграрнага комплексу гэтых раёнаў. Крычаўскі, Клімавіцкі і Касцюковіцкі раёны маюць у асноўным індустрыяльную эканоміку, астатнія раёны займаюцца аграрнай вытворчасцю. Свой адбітак накладае тое, што землі тут маюць нізкую ўрадлівасць і часткова забруджаны радыенуклідамі. Але можна зрабіць акцэнт на лясную гаспадарку, плошча якой складае звыш 351 тысячы гектараў. Існуе праблема зніжэння колькасці насельніцтва. За апошнія 10 гадоў жыхароў паменела больш чым на 26 тысяч чалавек. Адчуваецца недахоп высокакваліфікаваных кадраў — ветурачоў, заатэхнікаў, механізатараў, медыкаў...

— У аснове праграмы закладзены тыя перавагі, тыя магчымасці, якія дазволяць падцягнуць паўднёва-ўсходнія раёны да сярэднеабласнога ўзроўню і вышэй, — адзначыў старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Анатоль ІСАЧАНКА. — Усё накіравана на тое, каб людзі жылі лепш, пачынаючы ад занятасці і заканчваючы ўзроўнем заробку. У праграме прапісаны інвестпраекты, якія павінны ажыццяўляцца гаспадарчымі суб'ектамі, у тым ліку і ў сацыяльнай сферы. Ніхто, акрамя нас, гэтую працу рабіць не будзе. Тое, што запісана, нам самім і здзяйсняць. Дзякуй, што нам далі такія прэферэнцыі.

Мы зможам прыцягнуць ініцыятыўных людзей або самім ажыццяўляць тыя або іншыя праекты на вельмі спрыяльных умовах — з прыцягненнем крэдыту пад 7,5% гадавых. Людзі, якія збіраюцца тут жыць і працаваць, змогуць узяць крэдыт на будаўніцтва жылля на 20 гадоў пад 1%. Плюс паслабленні па падаходным падатку, адлічэннях у сацыяльны фонд.

— Якія праекты могуць хутка ўвасобіцца ў жыццё?

— Гэта будаўніцтва свінакомплексаў у Слаўгарадскім і Клімавіцкім раёнах. У Клімавіцкім раёне разглядаецца будаўніцтва фермы па вытворчасці мяса індычкі. Ідэя ўзнікла не ўчора, але зараз атрымала новы імпульс.

Асаблівасць праграмы развіцця паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў у тым, што спецыяльнага фінансавання на яе не прадугледжана, але, як кажуць распрацоўшчыкі, у інвестараў ёсць добрая вуда — засталося злавіць рыбу.

— Інвестар атрымлівае магчымасць скарыстацца інфраструктурай, якая можа каштаваць нават 30% ад усяго бізнес-праекта, а ў выпадку невялікага — і наогул да 50%, — удакладняе старшыня камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар. — Уся інфраструктура будзе забяспечвацца за кошт дзяржавы. Прадпрыемствы, зарэгістраваныя на тэрыторыі раёнаў, маюць ільготы па адлічэннях у фонд сацыяльнай абароны, а людзі, якія на іх будуць працаваць, атрымаюць ільготы па падаходным падатку і магчымасць пабудаваць жыллё пад 1% гадавых.

Праграма разлічана на тэрмін дзеяння да 2020 года. Мы яшчэ не ведаем, колькі на працягу 5 гадоў да нас прыйдзе інвестараў. А наша задача — і гэта прапісана ва ўказе — абгрунтаваць важнасць такіх праектаў, і тады рэсурсы, безумоўна, будуць выдзелены. У пацвярджэнне сваіх слоў хачу сказаць, што наша СЭЗ «Магілёў», якая бурна развіваецца, прычым хутчэй і больш маштабна, чым іншыя, атрымлівае рэспубліканскія сродкі на сваю інфраструктуру. І яны большыя за тых, што накіраваны ў іншыя свабодныя эканамічныя зоны. У нас больш канкрэтных праектаў з большым аб'ёмам заяўленых інвестыцый. І пад гэтыя праекты ўрад выдзяляе сродкі. Сёлета на інфраструктуру нашай эканамічнай зоны выдаткавана 26 мільярдаў рублёў. Мы іх засвоім і будзем рабіць заяўкі на новыя сродкі пад новыя праекты. І па паўднёвым усходзе, я ўпэўнены, як толькі з'явяцца сур'ёзныя інвестпраекты, урад падтрымае.

— Ці кожны інвестар зможа атрымаць крэдыт пад ільготныя 7,5% на рэалізацыю свайго праекта?

— Любы праект можа разлічваць на падвядзенне інфраструктуры. Што датычыцца льготных крэдытаў Банка развіцця, то тут, сапраўды, прадугледжаны адбор. Але банк яго ажыццяўляе для таго, каб разумець магчымасць і рэальнасць вяртання крэдытных сродкаў. Тут нічога новага няма. Гэта робіцца ў мэтах бяспекі.

— А прадпрыемствы, якія ўжо працуюць на гэтай тэрыторыі, адчуюць нейкую палёгку?

— Гэтае пытанне вельмі актыўна абмяркоўвалася на рэспубліканскім узроўні. Калі даваць ільготы ўжо існуючым прадпрыемствам — гэта значыць паставіць іх у няроўныя ўмовы з аналагічнымі ў краіне. Таму і зроблена агаворка: ільготы па падаткаабкладанні і адлічэннях у фонд сацыяльнай абароны атрымаюць нядаўна створаныя прадпрыемствы. А ўжо існуючыя змогуць атрымаюць ільготныя крэдытныя рэсурсы пад стварэнне новых інвестпраектаў.

Нэлі ЗІГУЛЯ.

zigulya@zviazda.by     

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.