Вы тут

Клуб па інтарэсах. Грамадскіх


Больш за 10 мільёнаў рублёў — такі персанальны грашовы ўклад членаў Гродзенскага клуба ветэранаў-кіраўнікоў у добраўпарадкаванне вайсковых могілак па вуліцы Белуша ў Гродне.

Зроблена шмат, але работы там, на Кургане Славы і ў іншых мемарыяльных месцах будуць прадоўжаны. Адпаведныя думкі і прапановы былі выказаны на сустрэчы членаў клуба са старшынямі Гродзенскага гарвыканкама Мечыславам ГОЕМ і гарадскога Савета дэпутатаў Анатолем НІКІЦІНЫМ.

У прыватнасці, прапанавана да 70-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны на вайсковых могілках устанавіць пліты на месцах масавых пахаванняў. Гэтую справу не палічылі чужой на прадпрыемстве «Колерліт», дзе ўжо шмат гадоў дырэктарам Сяргей Яфрэменка — цяпер, дарэчы, член клуба ветэранаў-кіраўнікоў. Там вырабяць неабходнае мацаванне.

— Сяргей Уладзіміравіч паказвае прыклад, як можна граматна кіраваць прадпрыемствам, клапаціцца пра свой калектыў і разам з тым працаваць дзеля ўсяго горада, — сказаў старшыня клуба ветэранаў-кіраўнікоў Георгій ЗАБРОДСКІ.

Дарэчы, на сустрэчы прагучала і такая прапанова: стварыць па прыкладзе Расіі дабрачынны фонд «Памяць пакаленняў», які займаўся б дапамогай удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны і іншых баявых канфліктаў, патрыятычным выхаваннем моладзі, добраўпарадкаваннем вайсковых помнікаў і мемарыялаў.

На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні развіцця эканомікі і сферы паслуг, будаўніцтва і рамонту жылля, школ, дзіцячых садоў... Узнікла і тэма аказання прадпрыемствамі спонсарскай дапамогі, напрыклад, падтрымкі спартыўных камандаў. На думку дырэктара Гродзенскага мясакамбіната Анатоля ГРЫШУКА, сістэма аказання спонсарскай дапамогі вельмі складаная. Патрабуецца столькі часу на розныя ўзгадненні, што аказаць такую дапамогу бывае практычна немагчыма.

Пры гэтым прадпрыемствы, якія дапамагаюць спорту, трэба зацікавіць ільготамі па падатках на зямлю і нерухомасць. І, вядома, самі спартыўныя клубы павінны не толькі разлічваць на фінансаванне з бюджэту і сродкі ад суб'ектаў гаспадарання, але і нешта зарабляць уласнымі сіламі.

Сёння адна з надзённых задач у горадзе — завяршыць будаўніцтва новай школы на 1400 месцаў (са спартыўна-аздараўленчым комлексам) у мікрараёне Вішнявец, а таксама як след падрыхтаваць да новага навучальнага года ўсе іншыя. Старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў ГОЙ удзячны кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый, якія, так бы мовіць, падстаўляюць сваё плячо. Дарэчы, дапамагаюць не толькі школам. Нядаўна, напрыклад, аўтобусны парк па ініцыятыве яго дырэктара Мікалая ДРАВІЛЫ першым у горадзе арганізаваў паслугу «сацыяльнае таксі».

Барыс ПРАКОПЧЫК.

prakopchik@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?