Вы тут

36 мільёнаў і іншамарка... за лася


Суровага пакарання за самавольства не пазбеглі два жыхары Гродзенскага раёна, парушыўшы Правілы вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання.

Каля вёскі Зарубічы яны знайшлі тушу забітага лася, аднак не паведамілі пра гэта ні работнікам лясной гаспадаркі, ні міліцыі. Дачакаліся ночы, разабралі тушу і развезлі мяса па дамах. Аднак гэтая самавольная здабыча абярнулася для іх сур'ёзнымі непрыемнасцямі, бо парушальнікаў аператыўна выявілі супрацоўнікі міліцыі. Паводле інфармацыі з Гродзенскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, суд прызнаў іх вінаватымі ў незаконным транспартаванні і разбіранні дзікай жывёлы. Аднаго мужчыну пакаралі штрафам у памеры 36 мільёнаў рублёў, а ў другога канфіскавалі аўтамабіль «Рэно Лагуна», які выкарыстоўваўся для перавозкі мяса.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.