Вы тут

Шукаць перспектыўныя рынкі


У краіне намецілася зніжэнне запасаў гатовай прадукцыі на складах, а таксама ёсць зрухі ў дыверсіфікацыі экспарту.

Аб гэтым учора паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе, у прыватнасці, разглядалася пытанне аб прынятых дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі захадах па нарошчванні і дыверсіфікацыі экспарту тавараў і паслуг за студзень—май і выніках дзейнасці службовых асоб, замацаваных за замежнымі краінамі.

Кіраўнік урада адзначыў, што для стабільнага росту нацыянальнай эканомікі неабходна актыўна нарошчваць дыверсіфікацыю экспарту айчыннай прадукцыі. І пэўныя зрухі тут ёсць, бо па выніках студзеня—мая сёлета ў знешнім гандлі таварамі і паслугамі сфарміравалася станоўчае сальда ў аб'ёме каля 675 млн долараў, што перавышае вынік аналагічнага перыяду мінулага года больш чым на 300 млн долараў.

Дачакаліся мы прыемнай навіны і аб скарачэнні запасаў гатовай прадукцыі на складах, аб'ём якіх знізіўся ў параўнанні з першым паўгоддзем летась на 1,8 трлн рублёў і да сярэднямесячнага аб'ёму прамысловай вытворчасці склаў 77,1%. Было адзначана, што ў мінулым чэрвені гэты паказчык складаў 81,4%. Між іншым, прэм'ер-міністр лічыць, што такая дынаміка не ў поўнай меры адпавядае задачам па разгрузцы складоў.

Паводле слоў Андрэя Кабякова, ёсць пэўныя зрухі і ў дыверсіфікацыі экспарту, бо за пяць месяцаў экспарт беларускіх тавараў павялічыўся на рынкі краін Азіі больш чым на 100 млн долараў, а Афрыкі — амаль на 50 млн долараў. Разам з тым, назіраецца пэўнае адставанне ад устаноўленага прагнознага параметра па экспарце ва ўсіх галінах і рэгіёнах, адзначыў кіраўнік урада. Далей ён падсумаваў ідэю аб неабходнасці далейшай канцэнтрацыі намаганняў па нарошчванні экспарту і пошуку новых рынкаў збыту. Прэм'ер-міністр упэўнены, што сітуацыя пацвярджае неабходнасць у тым, каб і надалей больш дынамічна зрушваць цэнтр цяжару ў экспартнай палітыцы з традыцыйных рынкаў на іншыя напрамкі геаграфічнай і таварнай дыверсіфікацыі экспартных плыняў. А там патрэбны якасна новыя інавацыйныя тавары і паслугі.

У сувязі з гэтым Андрэй Кабякоў пазначыў ключавую задачу для ўсіх галін эканомікі, якая заключаецца ў павышэнні канкурэнтаздольнасці прадукцыі, што выпускаецца. Акрамя таго, ён адзначыў, што дыверсіфікацыя знешняга гандлю не можа быць паспяховай без тавараправоднай сеткі з шырокай геаграфіяй. Тут неабходна больш інтэнсіўна «варушыцца» кіраўнікам усіх рангаў, каб прасоўваць экспарт на новыя перспектыўныя рынкі, якімі, у прыватнасці, з'яўляюцца краіны — члены БРІКС.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.