Вы тут

Дзяржаўная мяжа будзе ўзмацняцца


У Лоеве падведзены вынікі праверкі эфектыўнасці функцыянавання сістэмы ўзмацнення аховы дзяржаўнай мяжы на паўднёвым кірунку і тэрытарыяльнай абароны Гомельскай вобласці.

Прадстаўнікі кіраўніцтва дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння бяспекі, старшыні і іншыя службовыя асобы аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама ўдзельнічалі ў занятках па тэрытарыяльнай абароне, азнаёміліся з асаблівасцямі ваенна-палітычнага становішча, асновамі тэрытарыяльнай абароны і новымі ўзорамі ўзбраення для абсталявання тэрытарыяльных войскаў. На выставе сучасных сродкаў сувязі можна было пабачыць найноўшыя прыборы, якія дазваляюць мець стасункі ва ўмовах небяспечнай сітуацыі.

Між тым выканаўца абавязкаў дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі генерал-маёр Станіслаў Зась адзначыў, што створаная ў Беларусі сістэма ўзмацнення аховы дзяржаўнай мяжы працуе дастаткова эфектыўна. У Ельску ён узначальваў аналагічныя мерапрыемствы, якія прайшлі з 2 па 18 чэрвеня ў адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта.

Падчас праверкі асноўная ўвага была сканцэнтравана на пытаннях паэтапнага ўзмацнення дзяржаўнай мяжы. Былі сфарміраваны тры памежныя заставы рэзерву, штаб тэрытарыяльнай абароны Ельскага раёна, асобная стралковая рота тэрытарыяльных войскаў у Ельску і падраздзяленне ўнутраных войскаў
у Мазыры для аховы лінейнай вытворча-дыспетчарскай станцыі «Мазыр». Для практычнай адпрацоўкі пытанняў праверкі на ваенныя зборы было заклікана з запасу каля 400 ваеннаабавязаных і 17 адзінак аўтамабільнай тэхнікі з народнай гаспадаркі.

— Цяпер трэба ўдасканальваць і развіваць сістэму, — адзначыў Станіслаў Зась. — За апошнія два гады на паўднёвых межах Беларусі зроблена вялікая работа па ўзмацненні дзяржаўнай мяжы. Створаны новыя памежныя пасты, заставы, праведзены работы па інжынерным абсталяванні ўчасткаў мяжы, ажыццёўлена дэмаркацыя мяжы. Аднак гэта не значыць, што мы адгароджваемся сцяной ад нашага брацкага ўкраінскага народа. Наадварот, нашы пункты пропуску ўдасканальваюцца. Гаворка ідзе пра ўладкаванне звычайнай сучаснай мяжы паміж дзвюма суверэннымі незалежнымі дзяржавамі: Беларуссю і Украінай.

Разам з тым, у пытаннях тэрытарыяльнай абароны існуюць некаторыя праблемы, адзначыў Станіслаў Зась. У прыватнасці, яны тычацца ўзроўню падрыхтоўкі службовых асоб выканаўчых камітэтаў па пытаннях тэрытарыяльнай абароны:

— Нягледзячы на тое, што ў нас укаранёны формы падрыхтоўкі службовых асоб (выязныя мерапрыемствы, курсы, зборы), іх узровень пакуль не адпавядае патрабаванням, якія прад'яўляюцца да кіраўніка тэрытарыяльнай абароны ў экстранных умовах.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

astashkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

У новай рубрыцы «Малыя адрасы вялікага спорту» пастараемся растлумачыць, чаму ўся Беларусь жыве спортам у прамым сэнсе гэтага слова.

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.