Вы тут

Дзеля жыцця


Каля 30 трыльёнаў рублёў будзе выдаткавана на новую дзяржаўную праграму па пераадоленні наступстваў на ЧАЭС.

Сёлета заканчваецца дзеянне Дзяржаўнай праграмы па пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы. Для рэалізацыі яе мерапрыемстваў, запланаваных на першае паўгоддзе, ужо спатрэбілася больш за 1,8 мільярда рублёў. Уздзеянне цэзію, стронцыю і іншых небяспечных радыеактыўных ізатопаў будзе адчувацца яшчэ дзясяткі гадоў. Таму рыхтуецца праект новай Дзяржаўнай праграмы на 2016-2020 гады.

— Асноўны яе напрамак бачыцца сацыяльным, — расказаў начальнік Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацый Беларусі Уладзімір Чэрнікаў. — Яго складуць кампенсацыі і льготы, бясплатнае харчаванне для школьнікаў. Частка сродкаў пойдзе на ахоўныя мерапрыемствы ў сельскай і лясной гаспадарцы, каб абмежаваць паступленне ненарматыўнай прадукцыі, закупку дадатковых угнаенняў, якія звязваюць цэзій. Трэці напрамак — сацыяльна-эканамічнае адраджэнне пацярпелых рэгіёнаў. Плануем там будаваць дзіцячыя ўстановы, аб'екты сацыяльнай сферы. У сельскай гаспадарцы з'явяцца дадатковыя працоўныя месцы на невялікіх прадпрыемствах.

У дэпартаменце падвялі вынікі выканання заданняў дзейнай Дзяржаўнай праграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на ЧАЭС. Працу па асваенні сродкаў прызналі здавальняючай. Але разам з тым было зазначана, што аблвыканкамы выканалі не ўсе патрэбныя ахоўныя патрабаванні ў сельскай гаспадарцы.

За першыя паўгода на забруджаных радыяцыяй тэрыторыях 16 разоў даводзілася тушыць пажары. Мінулы год быў куды спакайнейшы — тады ўзгаранняў было толькі пяць. Але небяспечнасць узгарання на зямлі, прыпраўленай амаль трыццаць гадоў таму радыеактыўнымі элементамі, узводзіцца ў ступень. Бо ізатопы не згараюць, а пераносяцца па паветры.

— Нашы спецыялісты былі прыцягнуты пры тушэнні буйных пажараў на поўдні Гомельскай вобласці, — паведаміў дырэктар Рэспубліканскага навукова-даследчага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут радыялогіі» Аляксандр Зайцаў. — Узровень магутнасці экспазіцыйнай дозы не перавышаў шматгадовых значэнняў як у запаведніку, так і за яго межамі.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

schklennіk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.