Вы тут

Тралейбусных ліній стане больш


У сталічным транспарце ў хуткім часе можа з'явіцца Wі-Fі. Акрамя таго, дастаткова хутка пачнуць будаўніцтва новых тралейбусных ліній. Згодна з планам, яно павінна пачацца ўжо ў 2016-м і 2017-м гадах.

У гарадскіх аўтобусах будзе інтэрнэт?

Паводле слоў выканаўцы абавязкаў намесніка генеральнага дырэктара Мінсктранса Сяргея Ведзьгуна, прадпрыемства ўжо разглядае пытанне аб рэалізацыі паслугі Wі-Fі ў грамадскім транспарце сталіцы.

«Сёння Wі-Fі-перадатчыкі ўжо ўстаноўлены на чатырох аўтобусах для міжнародных перавозак. У хуткім часе пункты доступу Wі-Fі з'явяцца яшчэ ў 10 міжнародных аўтобусах, а да канца года — ва ўсіх. Прадпрыемства разглядае і пытанне аб рэалізацыі паслугі Wі-Fі ў гарадскім грамадскім транспарце» — сказаў Сяргей Ведзьгун. — У першую чаргу ў аўтобусах маршруту №300, якія курсіруюць ад аўтавакзала «Цэнтральны» да Нацыянальнага аэрапорта «Мінск». Калі гэтая паслуга будзе запатрабавана, то спецыялісты абмяркуюць магчымасць укаранення Wі-Fі і на іншых маршрутах сталіцы.

Пабудуюць новыя лініі

Як адзначыў выканаўца абавязкаў намесніка дырэктара — начальнік упраўлення пасажырскіх перавозак ДУ «Сталічны транспарт і сувязь» Аляксандр Капцюх, новыя тралейбусныя лініі ў 2016 годзе пачнуць будаваць у мікрараёне Каменная Горка.

«У 2016 годзе ў Мінску пачнуць будаўніцтва тралейбусных ліній на вуліцах Прытыцкага, Казіміраўскай, Каменнагорскай. Гэта дазволіць звязаць тралейбусным рухам мікрараён са станцыяй метро «Каменная горка». У 2017 годзе пачнецца будаўніцтва тралейбуснай лініі па вуліцах Нёманскай і Каменнагорскай», — растлумачыў Аляксандр Капцюх.

Новыя тралейбусныя лініі таксама з'явяцца ў мікрараёне Брылевічы на вуліцах Напалеона Орды і Янкі Лучыны, у мікрараёне Лошыца на вуліцах Шпілеўскага, Сыракомлі. Акрамя гэтага, у сталіцы ідзе актыўная мадэрнізацыя трамвайнай інфраструктуры. Цяпер пуці рэканструююць па вуліцы Казлова, у планах адрамантаваць іх па вуліцы Ульянаўскай, праспекце Машэрава — вуліцы Куйбышава. Мадэрнізацыя вядзецца па новай тэхналогіі.

Ноч — час для таксі

Аляксандр Капцюх адзначыў, што начныя маршруткі не карыстаюцца папулярнасцю ў жыхароў Мінска. «Арганізаваць начныя экспрэсныя аўтобусныя маршруты ў Мінску спрабавалі двойчы — у студзені і чэрвені гэтага года. За наяўнасць такіх маршрутаў выказаліся жыхары горада падчас сацапытання. Аднак ні зімой, ні летам начныя перавозкі не карысталіся папулярнасцю», — растлумачыў сітуацыю Аляксандр Капцюх. Паводле яго слоў, сталічныя жыхары ў начны час аддаюць перавагу таксі.

Два начныя экспрэсныя аўтобусныя маршруты працуюць у Мінску па суботах, нядзелях і панядзелках. Маршрут № 803-ТК «Вакзал — ДС Шабаны» адпраўляецца ад прыпыначнага пункта «Вакзал» у 01.15 і 02.15, маршрут № 874-ТК «Вакзал — ДС Малінаўка-4» — у 01.11 і 02.11.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісhу@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.