Вы тут

Маміны дзённікі


Ганна — 6 гадоў.

Дар'я — 4 гады.

Безимени-1

Ганначка:

— Мы вось усё гаворым людзям дзякуй за што-небудзь. А навошта чалавеку за дзень столькі дзякуй? Што ён з імі робіць? Гэта як быццам і нічога няма ў цябе. Лепш бы прыдумалі пацалаваць кагосьці або цукерку даць, калі хочаш падзякаваць...

* * *

— А можна сям'ю лічыць на назе? — цікавіцца Даша.

— У якім сэнсе?

— Каб палічыць усю сям'ю, усіх бабуль і дзядуляў, мне не хапае рук, дык на назе лічыць сям'ю можна?

* * *

— Мама, калі ў мяне выпадае вейка, я загадваю жаданне, каб ты жыла вечна.

— Праўда, Ганначка?

— Так, мама, усе мае вейкі аб гэтым!

* * *

Выходзім з вясковай царквы. Аня кажа:

— Я бачыла ў царкве тайную вячэру, але я кожны раз не магу хутка знайсці Іуду, яго ўсюды па-рознаму паказваюць... Гэта таму, што здраджваюць па-рознаму?

* * *

— Мама, у цябе прыгожа атрымалася, — хваліць мяне Даша.

— Я старалася.

— Старушачка ты наша. Усё стараешся і стараешся.

* * *

— Мама, цябе навучыць піць з талеркі? — пытаецца Аня.

— Піць з талеркі? А ты думаеш, я не ўмею?

— Думаю, не ўмееш. Бо калі б ты ўмела, то захацела б навучыць гэтаму мяне.

* * *

Пасля выставы Леанарда да Вінчы Ганначка:

— Калі б Леанарда да Вінчы быў жывы, я прыйшла б да яго ў госці і сказала б яму: «Леанарда, які ты цудоўны!»

* * *

Даша:

— Чаму парк завецца «горкі», калі ў ім прадаюць салодкую вату?

* * *

— Я прыдумала канец для казкі: «У выніку яны ўсё зразумелі!», — радуецца Ганначка.

— Для якой казкі? — пытаю.

— Для любой.

Запісала мінчанка Наталля СЯЛЕЦКАЯ

 

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.