Вы тут

Са жніўня ўзрастуць дзіцячыя дапамогі


Пра гэта паведамілі ў аддзеле народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

30-40

Пастановай міністэрства зацверджаны новы бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ), які з 1 жніўня па 30 кастрычніка гэтага года ў разліку на месяц складае Br1 млн 569 тыс. 130. БПМ павялічыўся на 6,4% да нарматыву, які дзейнічае з 1 мая па 31 ліпеня гэтага года (Br1 млн 474 тыс. 870). Адпаведна на 6,4% павысяцца і памеры некаторых відаў дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Так, аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці (10 БПМ) складзе са жніўня Br15 млн 691 тыс. 300, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей (14 БПМ) — Br21 млн 967 тыс. 800. Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, — Br1 млн 569 тыс. 100 (100% БПМ).

Штомесячная дапамога на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў, якiя вызначаюцца заканадаўствам, на дзіця-інваліда (70% БПМ) са жніўня складзе Br1 млн 98 тыс. 400, на іншых дзяцей у сям'і (50% БПМ) — Br784 тыс. 600. Штомесячная дапамога па догляду дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў (100% БПМ) складае Br1 млн 569 тыс. 100; штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванае ВІЧ (70% БПМ), — Br1 млн 98 тыс. 400.

Штомесячная дапамога сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складае Br784 тыс. 600 (50% БПМ).

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй закона «Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей» з 1 студзеня 2013 года памер дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў дыферэнцыруецца ў залежнасці ад колькасці дзяцей у сям'і. На першае дзіця ён складае 35% сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў рэспублікі, на другое і наступных дзяцей — 40%. Дапамога на дзіця-інваліда прызначаецца і выплачваецца ў памеры 45% сярэднямесячнай заработнай платы незалежна ад чарговасці нараджэння дзяцей у сям'і.

Для разліку памеру гэтага віду дапамогі з 1 жніўня па 30 кастрычніка гэтага года прымяняецца паказчык сярэднямесячнай заработнай платы за другі квартал 2015-га ў памеры Br6млн 697 тыс. 238. Такім чынам, са жніўня па кастрычнік памер штомесячнай дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складзе на першае дзіця — Br2 млн 344 тыс., на другое і наступных дзяцей — Br2 млн 678 тыс. 900, на дзіця-інваліда ва ўзросце да 3 гадоў — Br3 млн 13 тыс. 800.

Пражываючым на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення або з правам на адсяленне дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў прызначаецца і выплачваецца ў памеры 150% да ўстаноўленага законам.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.