Вы тут

Важнасць альтэрнатывы


«Для ініцыятыўных груп, зарэгістраваных у краіне, створаны аднолькавыя ўмовы, іх рабоце садзейнічаюць мясцовыя ўлады і выбарчыя камісіі, — сказала старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына ўчора падчас семінара-нарады са старшынямі, намеснікамі і сакратарамі тэрытарыяльных камісій па выбарах Прэзідэнта Беларусі, прадстаўнікамі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, СМІ Магілёўскай вобласці. — Перад намі не стаіць задача нейкім чынам зменшыць колькасць патэнцыяльных кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта Беларусі. Наадварот, мы імкнёмся да таго, каб нашы выбары былі альтэрнатыўнымі».

Менавіта наяўнасць альтэрнатывы з'яўляецца адным з найважнейшых момантаў выбарчай кампаніі, падкрэсліла Лідзія Ярмошына. Яна лічыць, што ў Магілёўскай вобласці створаны добрыя ўмовы для правядзення пікетаў. Аналізуючы вынікі першага тыдня збору подпісаў, можна адзначыць, што такая форма карыстаецца вялікім попытам у насельніцтва, стымулюе цікавасць да выбараў і ў выніку пазітыўна паўплывае і на колькасць вылучаных кандыдатаў, і на яўку выбаршчыкаў у дзень выбараў.

У гэтай прэзідэнцкай кампаніі акцэнт будзе зроблены на ўзмацненні прынцыпу галоснасці ў рабоце выбарчых камісій, паведаміла на мерапрыемстве Лідзія Ярмошына. Сайты выканкамаў, мясцовых адміністрацый павінны аператыўна размяшчаць інфармацыю аб дзейнасці тэрытарыяльных камісій. У сувязі з гэтым ідэалагічныя і аргаддзелы выканкамаў павінны працаваць у цеснай узаемасувязі, аператыўна і ў абавязковым парадку публікаваць усе матэрыялы, якія датычацца выбараў.

«У сваю чаргу, мясцовыя СМІ павінны даваць аб'ектыўную і падрабязную інфармацыю аб рабоце выбарчых камісій і працэсе падрыхтоўкі выбараў. Тут не павінна быць ніякіх перабораў, таму што работа на карысць аднаго толькі кандыдата будзе негатыўна ўплываць і на вынікі выбараў, і на саму працэдуру галасавання», — рэзюмавала яна.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.