Вы тут

Умовы для ўдзелу


У Віцебскім семінары з кіруючым складам тэрытарыяльных выбарчых камісій рэгіёна ўчора ўзяў удзел сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік. Ён звярнуў увагу на тое, што фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій павінна прайсці гэтак жа адкрыта, як і тэрытарыяльных.

«Наколькі я ведаю, у Віцебскай вобласці пры фарміраванні абласной і раённых камісій на пасяджэннях прысутнічалі прадстаўнікі тых суб'ектаў, якія вылучалі прадстаўнікоў», — сказаў сакратар ЦВК. Ён падкрэсліў, што прадстаўнікам палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў і працоўных калектываў была дадзена магчымасць «сказаць добрыя словы ў адрас сваіх вылучэнцаў».

Гаворачы пра далейшыя этапы выбарчай кампаніі, Мікалай Лазавік адзначыў, што ў той час, калі для кандыдатаў пачнецца агітацыйная кампанія, арганізатары выбараў зоймуцца не менш важнай і адказнай работай — абсталяваннем участкаў, складаннем спісаў і «падрыхтоўкай усяго неабходнага, каб выбаршчыкі маглі свабодна выявіць сваю волю падчас галасавання».

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

medvedeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.