Вы тут

Справа маладых


Грамадскія аб'яднанні, якія прымаюць актыўны ўдзел у палітычным жыцці краіны, непасрэдна ўдзельнічаюць у перадвыбарчай кампаніі. Члены ініцыятыўных груп арганізоўваюць пікеты, збіраюць подпісы ў падтрымку свайго прэтэндэнта. Не засталася ўбаку і найбуйнейшая маладзёжная арганізацыя краіны — Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Журналіст «Звязды» пагутарыла з удзельнікамі пікета, арганізаванага моладдзю непадалёк ад гандлёвага дома «На Нямізе».

30-341

— Працэнтныя суадносіны тых людзей, што пакідаюць подпісы за нашага прэтэндэнта, прыкладна такія: 60% старэйшага ўзросту і 40% — моладзь, — агучвае вынікі сваіх назіранняў член ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі ад БРСМ Марына. — Звычайна людзі проста падыходзяць і ставяць свой подпіс, бо нашага прэтэндэнта ўсе добра ведаюць.

Акцыяй цікавіліся не толькі звычайныя мінакі, але і замежнікі: прасілі дазволу сфатаграфавацца на фоне пікета. Перадвыбарная кампанія для іх уяўляецца часткай мясцовага каларыту.

Наталля Паўлаўна спынілася, каб выказаць сваю думку: подпіс, як прызналася жанчына, яна пакінула яшчэ некалькі дзён таму.

— Натуральна, не магла прайсці міма, — прызнаецца жанчына. — Я пенсіянерка і цяперашняй дзяржаўнай палітыкай вельмі задаволена. А мне ёсць з чым параўноўваць: жыла ў часы, калі, каб набыць кавалак каўбасы, прыходзілася выстаяць некалькі гадзін у чарзе, а ў 90-я не ведалі, чаго чакаць ад заўтрашняга дня. Цяпер у магазінах можна купіць усё, што патрэбна, не баюся, што мяне абакрадуць на вуліцы, не хвалююся за жыцці сваіх дзяцей і ўнукаў: усе атрымалі адукацыю, працуюць.

Малады хлопец у дзелавым касцюме падаў членам ініцыятыўнай групы свой пашпарт, каб яны ўпісалі яго звесткі.

— Я ўжо пакінуў свае подпісы ў ініцыятыўных групах некалькіх прэтэндэнтаў: хачу, каб быў выбар. Ды і ўвогуле, цікаўлюся палітыкай.

На Нямізе заўсёды шмат людзей. Нехта спяшаецца на прыпынак гарадскога транспарту, нехта спыняецца, каб пагутарыць з маладымі пікетчыкамі і пакінуць свой подпіс...

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.