Вы тут

Лета без абмежаванняў


Магчымасць аздараўлення ў межах спецыяльнай змены «Вясёлыя сэрцайкі», генеральным спонсарам якой выступае УП «Кока-кола Беўрыджыз Беларусь», атрымалі каля 40 дзяцей, большасць з якіх мае статус інваліда. «Дзецям з цяжкімі сардэчна-сасудзістымі захворваннямі пасля складанай аперацыі на сэрцы патрабуецца не толькі медыкаментознае лячэнне, але і звычайны летні адпачынак», — кажа каардынатар праекта Юлія Капцэвіч.

Праект вось ужо дзесяць гадоў рэалізуе Беларускі дзіцячы фонд, па просьбе якога ўрачы-кардыёлагі, псіхолагі і педагогі распрацавалі летнюю праграму рэабілітацыі і адпачынку без суправаджэння бацькоў. Маленькім пацыентам прапануюцца спелеа-, фіта-, ароматэрапія, заняткі лячэбнай фізкультурай, з улікам узросту і стану здароўя — пешыя прагулкі, веласіпед, водны веласіпед, футбол, настольны тэніс, валейбол, а таксама багатая забаўляльная праграма з экскурсіямі і майстар-класамі. «Вясёлыя сэрцайкі» падарылі незабыўнае лета вось ужо 430 дзецям.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.