Вы тут

Сальда знешняга гандлю — плюс амаль 675 млн долараў


Паводле статыстычнай інфармацыі Нацыянальнага банка краіны, станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі Беларусі ў першыя пяць месяцаў года склала 674,9 млн долараў, што на 85,3% больш, чым за аналагічны перыяд летась.

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг у студзені—маі склаўся на ўзроўні 26 млрд 233,1 млн долараў, што на 27,1% менш, чым за пяць месяцаў 2014-га. У тым ліку экспарт склаў 13 млрд 454 млн долараў (знізіўся на 25,9%), аднак памер імпарту зменшыўся яшчэ больш — да 12 млрд 779,1 млн долараў (мінус 28,2%). Сальда знешняга гандлю таварамі і сёння застаецца адмоўным — на ўзроўні 323,3 млн долараў. Знешнегандлёвы абарот тавараў скараціўся на 27,9% да 22 млрд 57,4 млн долараў. Экспарт тавараў знізіўся на 28,3% і склаў 10 млрд 866,9 млн долараў, а імпарт — на 27,5% да 11 млрд 190,5 млн долараў.

У Нацбанку адзначаюць, што агульную сітуацыю выправіла станоўчае сальда знешняга гандлю паслугамі, якое ў студзені—маі было на ўзроўні плюс 988,5 млн долараў, што на 53,2% больш, чым за аналагічны перыяд летась. Знешнегандлёвы абарот паслуг за пяць месяцаў склаў у аб'ёме 4 млрд 175,7 млн долараў. Тут галоўнае, што экспарт паслуг знізіўся ўсяго на 14,2% і склаў 2 млрд 587,1 млн долараў, а імпарт паменшыўся адразу на 32,8% да 1 млрд 588,6 млн долараў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.