Вы тут

Адкрыць бізнес... віртуальна


Займець уласную справу стане прасцей.

Тым, хто хоча пачаць свой бізнес, дапаможа новы інфармацыйны партал. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Пётр АРУШАНЬЯНЦ.

Якім жа чынам будзе працаваць партал? Па запыце карыстальніка сістэма аўтаматычна задасць яму шэраг пытанняў для ўдакладнення, а пасля падбярэ пералік дакументаў, з якімі ахвотнаму варта азнаёміцца, і прапануе нумары тэлефонаў ведамстваў, з якімі трэба звязацца. Так працуе канадская сістэма, досведам якой карыстаюцца айчынныя спецыялісты. Кансультантам пры стварэнні інфармацыйнага партала будзе Міжнародная фінансавая карпарацыя, структурнае падраздзяленне Сусветнага банка.

У перспектыве рэсурс стане не толькі інфармацыйным, але і фінансавым — пры яго дапамозе можна будзе здзяйсняць пэўныя транзакцыі. Таксама партал дапаможа сэканоміць час на бюракратычных працэдурах: запоўніць заяўкі, прымацаваць пэўныя дакументы і даслаць іх у адпаведныя ведамствы можна будзе прама на сайце.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.