Вы тут

«Зроблена ў Беларусі»


У апошні дзень ліпеня Агенцтва тэленавін галоўнага медыяхолдынга краіны прадстаўляе новы праект — «Зроблена ў Беларусі». Гледачоў чакае арыгінальны цыкл з 11 дакументальных фільмаў аб айчынных марках і брэндах, якія на справе змаглі ператварыць словы «Зроблена ў Беларусі» ў гарант якасці, і дзякуючы гэтаму сёння пра іх ведаюць ва ўсім свеце.

«Бабулін гладыш», БелАЗ, «Савушкаў прадукт», Belwest — вось толькі некаторыя маркі, пра якія пойдзе аповед. Аўтары праекта ў даступнай і візуальна маляўнічай форме пакажуць вытворчасць, як новых тавараў, так і культавых, шырока вядомых за межамі нашай краіны.

Аўтары цыкла адзначаюць, што тэлегледачы «Беларусь 1» змогуць самі ацаніць прамысловы і вытворчы патэнцыял нашых брэндаў, «падгледзець» складаныя тэхнічныя працэсы і абсталяванне заводаў з мадэрнізаванымі вытворчымі лініямі і эфектыўнымі канвеерамі ці — наадварот — на свае вочы ўбачыць унікальную ручную працу.

Кожную пятніцу, пачынаючы з 31 ліпеня, адразу пасля выніковай інфармацыйна-аналітычнай праграмы «Панарама» тэлегледачоў чакае паўнавартасны аповед пра гісторыю станаўлення брэнда, яго найбуйнейшыя дасягненні, значныя падзеі ў жыцці кампаніі. Даведаемся і аб старадаўніх рэцэптах, прадстаўленых на сучасных паліцах крам, і пра тое, як гэта — заваяваць свайго пакупніка на трох кантынентах.

«Творчая група дакументальнага цыкла «Зроблена ў Беларусі» паказажа шмат эксклюзіўных кадраў. У працы выкарыстоўваюцца самыя сучасныя мастацкія рэжысёрскія хады. Для кожнага тэлефільма распрацаваны арыгінальны графічны дызайн. Праект «Зроблена ў Беларусі» будзе цікавы самай шырокай аўдыторыі», — адзначыў кіраўнік Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.