Вы тут

Нашага прадстаўніка на дзіцячым «Еўрабачанні-2015» вызначаць у жніўні


Лёс фіналістаў Нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2015» вырашыцца 21 жніўня. Будзе вызначаны пераможца, які і прадставіць нашу краіну на міжнародным музычным форуме ў Балгарыі.

1 жніўня ў Белтэлерадыёкампаніі пройдуць здымкі відэавізітак удзельнікаў, а таксама адбудзецца лёсаванне выступаў у фінальным гала-канцэрце. Прэтэндэнты ўзмоцнена рыхтуюцца да фіналу: адточваюць вакальнае майстэрства і дапрацоўваюць свае конкурсныя нумары. Нагадаем, што па выніках праслухоўвання фіналістамі адборачнага тура сталі: ансамбль «Заранак», Зінаіда Купрыяновіч, Ангеліна Васілеўская, група «Нясумны ўзрост», Елізавета Мураўёва, Аляксандр Маханькаў, Марыя Новік (усе гэтыя канкурсанты — з Мінска), а яшчэ Марыя Магільная з Магілёва, Руслан Асланаў з Мінскага раёна і Алена Тоўсцік з Кобрына.

Імя пераможцы Нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2015» стане вядома падчас фінальнага шоу, якое запланавана ў форме гала-канцэрта ў прамым эфіры на тэлеканалах «Беларусь 1» і «Беларусь 24» і пройдзе 21 жніўня. А потым найлепшы будзе рыхтавацца прадставіць Беларусь на дзіцячым «Еўрабачанні-2015» у лістападзе гэтага года ў Сафіі (Балгарыя).

Алена ДРАПКО

drapko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».