Вы тут

Рэстаратары грашаць «канвертамі»


Падатковай інспекцыяй па Маскоўскім раёне сталіцы была праведзена пазапланавая праверка прыватнай кампаніі «М», асноўны від дзейнасці якой — прадастаўленне паслуг рэстаранамі. Там была выяўлена шэрая схема «зарплаты ў канвертах», паведамляе прэс-служба падатковага ведамства.

На падставе заключэння, падрыхтаванага ўпраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі па Мінскай вобласці і горадзе Мінску, выяўлены факт выплаты заработнай платы работнікам у суме больш як 186 млн рублёў з парушэннем вызначанага парадку вядзення бухгалтарскага ўліку («у канверце»). А ў выніку падатковым агентам прыватнай фірмы ў парушэнне дзейнага заканадаўства не былі ўтрыманы і пералічаны ў бюджэт падаходны падатак з фізічных асоб. Потым кантралёры сітуацыю выправілі і даналічылі юрыдычнай асобе падаходны падатак у суме 22,3 млн рублёў. Акрамя таго, рэстаратараў папярэдзілі, што падобнае паўторнае парушэнне стане падставай для больш жорсткага пакарання.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.