Вы тут

Гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Ваша напорыстасць і настойлівасць можа сустрэць ў адказ рэакцыю процілеглай накіраванасці. Канфлікт бакоў небяспечны тым, што вы не толькі запаволіце свой рух, але і можаце наогул сур'ёзна саступіць свае пазіцыі. Калі праявіце мудрасць і ў некаторых момантах саступіце, ёсць шанц вырашыць сітуацыю з максімальнай выгадай для ўсіх. Інакш давядзецца яшчэ доўга аднаўляцца ад таго, што адбылося, і пераасэнсоўваць свае ўчынкі. Старайцеся не ўвязвацца ні ў якія проціборствы...

ЦЯЛЕЦ. Спрыяльны тыдзень. Ваш творчы і дзелавы патэнцыял актывізуецца на яго пачатку, зможаце заняцца новай дзейнасцю або як мінімум строіць планы на будучыню, якім наканавана спраўдзіцца (пры вашай інтэнсіўнай падтрымцы). Асаблівая адчувальнасць і рамантычнасць вас чакае ў сярэдзіне тыдня. Разам з вогненным запалам гэта дазволіць раскрыць сябе ў новых сферах дзейнасці, паказаць з іншага боку. Канец тыдня будзе прысвечаны вырашэнню юрыдычных пытанняў або высвятленню, хто мае рацыю, а хто вінаваты.

БЛІЗНЯТЫ. Вы зноў не можаце прыйсці да згоды з самім сабой, яшчэ цяжэй даецца згода з навакольнымі людзьмі. Будзеце схільныя да імпульсіўных паводзін, зноў хапаецеся за мноства спраў адразу, мяркуючы, што хопіць сіл справіцца з ўсімі, і пры гэтым абсалютна няўважлівыя да чужых думак і патрэб. Канфліктныя сітуацыі магчымыя, але не ў вострай форме. Вам хопіць мудрасці (бліжэй да канца тыдня), каб згладзіць вострыя вуглы і знайсці кампраміс паміж жаданнямі і магчымасцямі, як вашымі, так і іншых людзей. Паспрабуйце гэты досвед перанесці на будучыню.

РАК. Рызыкуеце стаць закладнікам сваіх мар. Свет, які вы перад сабой бачыце, можа значна адрознівацца ад таго свету, з якім давядзецца сутыкнуцца. У пачатку тыдня чакае палёт фантазіі і розныя прывабныя прапановы, якія дазволілі б рэалізаваць вашы мары. Але, на жаль, не ў гэты раз. Спробы нешта змяніць у сваім жыцці, асабліва ў сямейнай сферы, не прывядуць да станоўчага выніку. Для таго каб захаваць мір і дабрабыт, імкніцеся да мінімальнай колькасці дзеянняў і звядзіце перамены да нуля.

ЛЕЎ. Вас чакае спакойны час у коле сям'і. Давядзецца вырашыць некалькі важных пытанняў, звязаных са спадчынай або размеркаваннем сямейнага бюджэту. Верагодныя і рознагалоссі прававога характару, але не абавязкова яны будуць звязаны з канфліктамі, магчыма, проста спатрэбіцца запаўненне дакументаў і заключэнне дагавораў. Але ў цэлым цягам тыдня вас чакаюць толькі спрыяльныя падзеі і радасныя моманты. Гэты час рэкамендуецца прысвяціць самым блізкім людзям.

ДЗЕВА. Вы трапіце ў шэраг падзей, кругаварот лёсу, вынік якога вам не вядомы. З аднаго боку, гэтую пазіцыю можна назваць няўстойлівай, але з другога — яе можна павярнуць у любы бок, у тым ліку і на вашу карысць. Гэтым і трэба будзе займацца цягам тыдня — браць лёс за рогі. І калі вы прыкладзяце намаганні, будзеце слухацца розуму, усё папярэдне ўзважваць і адмяраць, а потым ужо дзейнічаць, то вам будзе спадарожнічаць поспех. Чакайце паляпшэння ва ўсіх сферах, якія вас цікавяць, і перш за ўсё — матэрыяльных. Але заўсёды кіруйцеся розумам, а не пачуццямі.

ШАЛІ. Калі вы задумалі ўзяцца за новую, важную і перспектыўную справу, то не варта адкладваць. Тыдзень вельмі падыходзіць для тых, хто прывык дзейнічаць сваімі сіламі і спадзявацца толькі на сябе. Ён спрыяльны таксама для ўсіх пачынанняў, асабліва ў сферах, звязаных з працай і творчасцю. Вы можаце атрымаць падтрымку збоку, але, хутчэй за ўсё, яна будзе вуснай і праявіцца ва ўхваленні вашых дзеянняў. Хоць карысць ад гэтага і невялікая, затое дабавіць упэўненасці ў сабе.

СКАРПІЁН. Упартая праца на пачатку тыдня можа аказацца вышэй вашых сіл, але ўскладзеныя на вас абавязкі і задачы ўсё ж давядзецца выканаць. У першыя дні тыдня можна закласці падмурак для поспеху ў будучыні. І ўжо з сярэдзіны ў вас будзе магчымасць адпачыць і атрымаць асалоду ад свецкага жыцця. Актыўная дзейнасць, асабліва бліжэй да канца тыдня, супрацьпаказана. Можаце адчуць сябе замкнёнымі і скаванымі ў паўнамоцтвах, але гэта толькі таму, што спрабуеце рабіць тое, што рабіць не варта, і лёс (нярэдка праз іншых людзей) паведамляе пра гэта.

СТРАЛЕЦ. Вам зноў не сядзіцца на месцы, як у прамым, так і ў пераносным сэнсе. Вашы парывы што-небудзь здзейсніць (у асноўным на словах), усім падказаць, што і як рабіць, параіцца і даць указанні не заўсёды даводзяць да дабра. Неасцярожнасць у словах, імпульсіўнасць ва ўчынках і рашэннях, а таксама клопат у першую чаргу пра свае інтарэсы могуць сапсаваць адносіны з навакольнымі. А ў некаторых выпадках закрануць і фінансавае становішча. Паспрабуйце накіраваць свае парывы ў мірнае рэчышча.

КАЗЯРОГ. Падзеі тыдня запатрабуюць большай настойлівасці і рашучасці. У пачатку тыдня можаце апынуцца ў цяжкім становішчы, звязаным з неспрыяльным стаўленнем да вас з боку іншых людзей. Трэба будзе адстойваць сваю пазіцыю ўсімі сіламі і дамагацца пастаўленых мэт. У гэты час чакаецца прыліў сіл і рашучасці, таму вы будзеце здольныя збіць горы, а ўжо даказаць усім астатнім, што маеце рацыю і вашу волю трэба выконваць, будзе прасцей простага.

ВАДАЛЕЙ. Цягам тыдня трэба будзе круціць кола Фартуны ў свой бок. Задача гэтая хоць і прыемная, але няпростая. Спатрэбяцца актыўныя і рашучыя дзеянні, ініцыятыўнасць і напорыстасць. Ідэі, якія з'явяцца ў сярэдзіне тыдня, будуць лёгкія ў выкананні і прынясуць поспех, таму добра запомніце іх і не адкладайце ў доўгую скрыню. Лепш адразу ж узяцца за ўвасабленне іх у жыццё. Асабліва актыўныя будзеце ў канцы тыдня, таму смела бярыце працу на дом і на выхадныя.

РЫБЫ. Трэба будзе навучыцца ўтрымліваць баланс паміж вашымі імкненнямі да матэрыяльных каштоўнасцяў і духоўных радасцяў. Будзеце паглыбленыя ў вывучэнне свайго бюджэту, а таксама занятыя пошукам дадатковых спосабаў зарабіць і ўмацаваць сваё матэрыяльнае становішча. Такая накіраванасць можа зацямніць жаданне, якое прабівацца ўнутры вас, завесці раман ці неяк упрыгожыць сямейнае жыццё. А калі эмоцыі і пачуцці будуць больш моцнымі, то пачнуць адцягваць вас ад паўсядзённых клопатаў. Праявіўшы кемлівасць і мудрасць, зможаце знайсці спосаб, як сумясціць прыемнае з карысным.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.